Магнета

магнітаэлектрычная машына

Магнета — магнітаэлектрычная машына, якая пераўтварае механічную энергію ў электрычную. У цяперашні час часам ужываецца ў сістэмах запальвання для рухавікоў унутранага згарання. У тэлефаніі яе прынята называць індуктарам.

Магнета тэлефона OB33

Не кожны генератар называецца «магнета». Гэтая назва выкарыстоўваецца толькі для генератараў у рухавіках унутранага згарання:

  • 1) якія ўзбуджаюцца пастаянным магнітам;
  • 2) якія сумешчаны ў адным вырабе са шпулькай запальвання.

Магнітная сістэма магнета можа быць агульнай для генератара ЭРС і шпулькі запальвання.

Нярэдка свечка запальвання з'яўляецца адзінай нагрузкай магнета.

Спасылкі правіць