Мадэ́м (скарачэнне ад поўнае назвы мадулятар-дэмадулятар) — электронная прылада, мэтаю якой з’яўляецца замена лічбавых дадзеных аналагавымі электрычнымі сігналамі (мадуляцыя) і наадварот (дэмадуляцыя), каб перасылаць даныя праз тэлефонныя, тэлеграфныя і тэлевізійныя лініі альбо радыёхвалі.

Мадэмы (2x ZyXEL Elite 2864 (ISDN, V90server,V90client) USR Courier V32.bis (21600 bps) Hayes Smartmodem Optima 9600 (9600bps) ZyXEL U-1496E (16800bps) IBM 5858-01 (synchrones Mainframe-Modem, 2400bps))

Мадэмы могуць быць:

  • паводле выканання -
    • знешнія — якія знаходзяцца звонку камп’ютара і злучаюцца з ім ці іншым прыёмнікам з дапамогай проваду (інтэрфейс: RS-232, USB, LPT, ethernet),
    • унутраныя — як спецыяльная карта пашырэння, якая мантуецца ўнутры камп’ютара (інтэрфэйс: PCI, ISA) і ў пэўнай ступені выкарыстоўвае працэсар камп’ютара, альбо
    • ўбудаваныя — якія з’яўляюцца унутранай часткаю электроннага прыбора (нэтбука ці док-станцыі).
  • паводле тыпу спалучэння -
  • мадэмы для тэлефонных ліній
    • ISDN — для камутаваных тэлефонных ліній,
    • DSL — для некамутаваных тэлефонных ліній,
  • кабельныя мадэмы — якія абменьваюцца дадзенымі паслугай спецыялізаваных кабеляў,
  • радыёмадэмы

Фотагалерэя правіць

Спасылкі правіць