Майкл Філіп Андэрсан

Майкл Філіп Андэрсан (анг.: Michael Phillip Anderson, 25 снежня 1959, Платсбург, штат Нью-Ёрк, ЗША -1 лютага 2003, катастрофа шатла «Калумбія») — амерыканскі лётчык, інжынер ў галіне вылічальнай і аэракасмічнай тэхнікі, астранаўт ЗША. Агульны налёт больш за 3000 гадзін на розных мадыфікацыях самалётаў KC-135 і T-38A. Здзейсніў два касмічныя палёты агульнай працягласцю 24 сутак 22 гадзіны 21 хвіліны 23 секунды. Загінуў пры катастрофе касмічнага карабля «Калумбія» пры вяртанні з космасу на Зямлю. Пахаваны на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках.

Майкл Філіп Андэрсан
Род дзейнасці афіцэр, касманаўт, фізік, лётчык
Дата нараджэння 25 снежня 1959(1959-12-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лютага 2003(2003-02-01)[1] (43 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Касмічны медаль пашаны Кангрэса NASA Distinguished Service Medal
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адукацыя правіць

  • 1977 — скончыў сярэднюю школу ў горадзе Чэні, штат Вашынгтон.
  • 1981 — скончыў Універсітэт Вашынгтона і атрымаў ступень бакалаўра навук у галіне фізікі і астраноміі.
  • 1990 — скончыў Крэйтанскі ўніверсітэт і атрымаў ступень магістра навук у галіне фізікі.

Ваенная служба правіць

З 1981 па 1982 — праходзіў курс тэхнічнай падрыхтоўкі на авіябазе Кізлер, штат Місісіпі.

1982 — атрымаў прызначэнне на авіябазу Рэндалф, штат Тэхас. Служыў на пасадзе начальніка падраздзялення па абслугоўванні сродкаў сувязі ў 2015-й эскадрыллі сувязі, а затым на пасадзе начальніка падраздзялення па абслугоўванню інфармацыйных сістэм у 1920-й групе інфармацыйных сістэм.

1986 — пачатак лётнай падрыхтоўкі на авіябазе Вэнс, штат Аклахома. Пасля заканчэння падрыхтоўкі быў прызначаны пілотам самалёта ЕС-135 ў 2-гі эскадрыллі паветранага камандавання і кіравання на авіябазе Офут, штат Небраска.

Са студзеня 1991 па люты 1992 года — камандзір самалёта і лётчык-інструктар 920-й эскадрыллі самалётаў-запраўшчыкаў на авіябазе Вартсміт, штат Мічыган. З верасня 1992 па снежань 1994 — лётчык-інструктар і афіцэр па тактыцы 380-га крыла самалётаў-запраўшчыка на авіябазе Платсбург, штат Нью-Ёрк.

Зноскі

  1. а б Michael P. Anderson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://ancexplorer.army.mil/publicwmv/index.html#/arlington-national/