Макондэ
Макондэ (саманазва Maconde) — усходнеафрыканскі народ, карэнныя жыхары памежных тэрыторый на паўднёвым усходзе Танзаніі і поўначы Мазамбіка. Жывуць таксама ў Кеніі і іншых краінах. Агульная колькасць (2022 г.) — 2 420 400 чалавек[1].
Макондэ (Maconde) | |
1910 г.
| |
Агульная колькасць | 2420400 (2022 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Танзанія — 1 268 тыс. Мазамбік — 455 тыс. |
Мова | макондэ |
Рэлігія | культ продкаў, анімізм, іслам |
Блізкія этнічныя групы | маквэ, макуа, яа |
Гісторыя правіць
Да XVIII — пачатку XIX ст. макондэ насялялі плато Муэда на тэрыторыі сучаснага Мазамбіка. Перасяленне на ўзбярэжжа Індыйскага акіяна і даліны рэк суправаджалася ўсталяваннем кантактаў з суахілі і барацьбой з нгоні.
Сталыя кантакты з еўрапейцамі пачаліся толькі ў пачатку XX ст. Макондэ разам з іншымі ўсходнеафрыканскімі народамі ўдзельнічалі ў барацьбе з германскімі і брытанскімі каланіяльнымі ўладамі. Падчас I сусветнай вайны сярод макондэ адбыўся голад і эпідэміі, якія вымусілі асобныя групы перамяшчацца далей уздоўж узбярэжжа, адна з іх мігрыравала на поўдзень Кеніі.
Культура правіць
Асноўныя заняткі макондэ — сельская гаспадарка, рамяство, на тэрыторыі Мазамбіка важную ролю маюць рыбалоўства і паляванне. Земляробства лічыцца заняткам пераважна жанчын. Макондэ звычайна маюць некалькі палеткаў, на якіх чаргуць пасадкі культур, адзін з палеткаў застаецца пад пар. Такая сістэма ўкаранілася толькі ў сярэдзіне XX ст. пад уплывам еўрапейцаў. Важныя сельскагаспадарчыя культуры — арахіс, бавоўнік, кукуруза і інш. У наш час развіта адыходніцтва, калі мужчыны шукаюць працу на прамысловых прадпрыемствах у гарадах.
Сем’і фарміруюцца па матрылінейнаму прынцыпу, адлік сваяцтва вядзецца па жаночай лініі. Пасля жаніцьбы мужчына перасяляецца ў дом жонкі. Распаўсюджана палігінія. Жанатыя на некалькіх жонках мужчыны звычайна жывуць у гаспадарцы кожнай па чарзе. У выпадку адыходніцтва заводзяць часовую сям’ю ў горадзе. Сем’і фарміруюць сваяцкія супольнасці літава на чале з правадыром мвеньекаэ. Акрамя таго, існуюць буйныя тэрытарыяльныя супольнасці чырамба на чале з правадыром мкулунгва.
Макондэ знакаміты як выдатныя разьбяры па дрэве і кавалі. Рытуальны характар маюць мужчынскія танцы мдзіму і мапіка.
-
Вёска макондэ, фота 1967 г.
-
Рамеснік макондэ
-
Маска макондэ
-
Разьбяная скульптура макондэ
Мова правіць
Мова макондэ належыць да групы банту. Вылучаецца некалькі дыялектаў. На поўначы Мазамбіка мова макондэ выкарыстоўваецца як рэгіянальная.
Рэлігія правіць
Традыцыйныя рэлігійныя рытуалы накіраваны на шанаванне продкаў. Распаўсюджана вера ў шматлікіх духаў. Большасць вернікаў макондэ спавядаюць іслам.