Макота Кабаясі (яп. 小林 诚, нар. 7 красавіка 1944, Нагоя, Японія) — японскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2008). Суаўтар артыкула пра парушэнні CP-сіметрыі. Артыкул «CP Violation in the Renormalizable Theory of Weak Interaction» (1973), напісаны сумесна з Тасіхідэ Маскава, на 2007 год займае трэцяе месца па частаце цытавання сярод артыкулаў па фізіцы высокіх энергій. У гэтай працы была ўведзена матрыца Кабібо — Кабаясі — Маскава, якая вызначае параметры змешвання кваркаў.

Макота Кабаясі
яп.: 小林誠
Дата нараджэння 7 красавіка 1944(1944-04-07)[1][2] (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік-тэарэтык, фізік
Навуковая сфера фізіка элементарных часціц
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Саката Сёіці[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гіпотэза, выказаная ў артыкуле, пастулявала існаванне трэцяга пакалення кваркаў, якое было эксперыментальна пацверджана праз 4 гады з адкрыццём b-кварка.

Біяграфія правіць

Кабаясі нарадзіўся ў горадзе Нагоя. Скончыў Нагойскі ўніверсітэт, абараніў у ім доктарскую дысертацыю ў сакавіку 1972. З 1972 працаваў у Кіоцкім універсітэце, з 1979 — у Нацыянальнай лабараторыі фізікі высокіх энергій. З 2003 — дырэктар Інстытута даследаванняў часціц і ядра (падраздзяленне KEK — Даследчай арганізацыі паскаральнікаў высокіх энергій, Цукуба). З чэрвеня 2006 на пенсіі (прафесар КЕКа у адстаўцы). Лаўрэат шматлікіх нацыянальных і міжнародных прэмій.

Макота Кабаясі двойчы жанаты і мае двух дзяцей. У 1975 годзе ён ажаніўся з Саціка Энамота, а ў 1977 годзе ў іх нарадзіўся сын Дзюн'іціра. Пасля смерці жонкі Кабаясі ажаніўся паўторна ў 1990 годзе, з Эміка Накаяме.

Прэміі і ўзнагароды правіць

Кабаясі атрымаў у 1985 годзе прэмію Сакураі, у 2008 годзе ўзнагароджаны Ордэнам Культуры і стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы.

Зноскі

  1. Makoto Kobayashi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Makoto Kobayashi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.