Макрыца сценавая

Макрыца сценавая (Oniscus asellus) — адзін з самых буйных і найбольш распаўсюджаных відаў станожак на Брытанскіх астравах і ў Заходняй і Паўночнай Еўропе, які дасягае даўжыні 16 мм і шырынёй 6 мм.

Макрыца сценавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oniscus asellus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  206379
NCBI  96861
EOL  340661

Распаўсюджанне правіць

З’яўляецца самым распаўсюджаным відам макрыцы на Брытанскіх астравах як геаграфічна, так і экалагічна[1]. Невядомы ў Міжземнаморскім басейне, але шырока распаўсюджаны ў Паўночнай і Заходняй Еўропе, на ўсходзе Украіны, а таксама на Азорскіх астравах і Мадэйры; ён таксама быў шырока прадстаўлены ў Амерыцы[2].

Экалогія правіць

Макрыца сценавая сустракаецца ў розных месцах пражывання, у тым ліку ў месцах з невялікім утрыманнем кальцыю. У асноўным сустракаецца пад камянямі і на гнілай драўніне[1]. Адзіная макрыца, якую рэгулярна сустракаюць на верасовых пустках і кавыльных балотах  (англ.), дзе яна жыве вакол такіх прадметаў, як гнілыя слупы платоў[1].

Апісанне правіць

Макрыца сценавая — адна з самых буйных мясцовых станожак у Брытаніі, да 16 мм даўжыні[3]. Яна адносна плоская і мае бліскучы карычневы ці шэры колер[1][3].

На спіне часта бачныя бледныя плямы; гэта вобласці, што захоўваюць кальцый, які потым выкарыстоўваецца для ўмацавання экзашкілета пасля лінькі[3]. Лінька адбываецца на дзве паловы, прычым задняя палова ліняе перад пярэдняй. Эксувія (тое, што ліняецца) часта ўжываецца жывёлай пасля лінькі[3].

Зноскі

  1. а б в г Paul T. Harding & Stephen L. Sutton (1985). Woodlice in Britain and Ireland: distribution and habitat (PDF). Abbots Ripton, Huntingdon, Institute of Terrestrial Ecology. p. 151. ISBN 0-904282-85-6.
  2. «World catalog of terrestrial isopods (Isopoda: Oniscidea) — revised and updated version»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2009. Праверана 10 жніўня 2023.
  3. а б в г Common woodlouse (Oniscus asellus). ARKive.org. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2010. Праверана February 22, 2009.