Максіміліян фон Прытвіц
Максімілія́н фон Пры́твіц унд Гафро́н (ням.: Maximilian Wilhelm Gustav Moritz von Prittwitz und Gaffron; 27 лістапада 1848 — 29 сакавіка 1917) — германскі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік.
Максіміліян фон Прытвіц унд Гаффрон | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Maximilian „Max“ Wilhelm Gustav Moritz von Prittwitz und Gaffron | |||||||
| |||||||
Нараджэнне |
27 лістапада 1848 |
||||||
Смерць |
29 сакавіка 1917 (68 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Дзейнасць | афіцэр, палітык | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1866 — 1914 | ||||||
Прыналежнасць |
Прусія Германская імперыя |
||||||
Род войскаў | Пруская армія | ||||||
Званне | |||||||
Камандаваў | 8-армія | ||||||
Бітвы |
Аўстра-пруска-італьянская вайна Франка-пруская вайна Першая сусветная вайна |
||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Паходзіў са старажытнага арыстакратычнага роду, яго бацька быў каралеўскім прускім генеральным саветнікам юстыцыі.
Ён пачаў службу ў прускай арміі перад пачаткам сямітыднёвай аўстра-прускай вайны 1866 года, падчас франка-прускай вайны ён быў ад’ютантам батальёна.
У 1913 годзе быў прызначаны генеральным інспектарам I-й армейскай інспекцыі і яму было нададзена званне генерал-палкоўнік.
Першая сусветная вайна правіць
З пачаткам Першай сусветнай вайны ён быў прызначаны камандуючым 8-й арміі, утворанай на базе падначаленай яму інспекцыі. Задачай арміі з’яўлялася абарона межаў Усходняй Прусіі на час, пакуль германскія войскі згодна с хуткацечным планам Шліфена знішчаць французскія.
Калі атака рускай арміі пачала пагражаць яго тылу, фон Прытвіц прапанаваў адысці на захад ад ракі Віслы. Гэта азначала здачу Усходняй Прусіі, якую германскі генеральны штаб лічыў непрымальнай. 23 жніўня фон Прытвіц быў хутка заменены на Паўля фон Гінденбурга.
Фон Прытвіц сышоў у адстаўку і пасяліўся ў Берліне, дзе ён жыў на працягу трох гадоў і неўзабаве памёр ад сардэчнага прыступу.
Цікавыя факты правіць
Стрыечная сястра Максіміліана была жонкай вядомага генерала Паўля фон Гінденбурга, які змяніў фон Прытвіца на пасту камандуючага 8 арміі.
Зноскі
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Максіміліян фон Прытвіц унд Гаффрон