Максім Юр’евіч Недасекаў
Максі́м Ю́р’евіч Недасе́каў (нар. 21 студзеня 1998, Віцебск) — беларускі лёгкаатлет, які спецыялізуецца ў скачках у вышыню. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа[3].
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | мужчынскі |
Поўнае імя | Максім Юр’евіч Недасекаў |
Спецыялізацыя | скачок у вышыню |
Клуб | СК УС РБ, Дынама |
Нарадзіўся |
21 студзеня 1998[1] (26 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Гады кар’еры | 2014 — цяперашні час |
Трэнер | Таццяна Фёдараўна Нарэйка, Уладзімір Мікалаевіч Полагаў |
Рост | 193 см |
Вага | 77 кг |
Спартыўнае званне | |
IAAF | 14650634 |
Асабістыя рэкорды | |
Вышыня | 2,37 м (2021) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Бацькі Максіма Недасекава — спартсмены, майстры спорту: бацька — у бегу з бар’ерамі, маці — у скачках у даўжыню. У дзяцінстве займаўся плаваннем, потым боксам, але неўзабаве перайшоў у лёгкую атлетыку, дзе выступаў у бар’ерах, скачках у даўжыню і вышыню[4].
Першы трэнер — Сяргей Сяргеевіч Кахненка. У час вучобы ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву трэніраваўся пад кіраўніцтвам Юрыя Вікенцьевіча Маісіевіча. Пасля трэніраваўся ў Таццяны Фёдараўны Нарэйка[3] і Уладзіміра Мікалаевіча Полагава.
Навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры і спорту. З ліпеня 2016 года з’яўляецца спартсменам-выхаванцам аддзялення лёгкай атлетыкі Віцебскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерва. Спартсмен-інструктар Спартыўнага камітэта Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь[5]. Член нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы[3].
Спартыўная кар’ера правіць
Пераможца першынства Беларусі 2016 года ў скачках у вышыню з вынікам 2,20 м[6]. На чэмпіянаце свету 2016 года заняў 8 месца ў скачках у вышыню з вынікам 2,18 м[6].
У 2017 годзе выйграў кантынентальны юніёрскі чэмпіянат па лёгкай атлетыцы з вынікам 2,33 м[4], пабіўшы рэкорд юніёрскіх чэмпіянатаў, які трымаўся 40 гадоў[7].
На чэмпіянаце Еўропы 2018 года выйграў срэбраны медаль з паказчыкам 2,33 м. Неўзабаве стаў бронзавым прызёрам Кантынентальнага кубка IAAF 2018 у Остраве з вынікам 2,27 м[7]. У тым жа годзе на чэмпіянаце свету ў памяшканні сярод дарослых у Бірмінгеме і на этапе Брыльянтавай лігі ў Лазане заняў 6-я месцы.
Удзельнік Еўрапейскіх гульняў 2019, на якіх узяў залаты медаль у індывідуальных спаборніцтвах (2,27 м) і срэбраны медаль у камандным заліку[8].
Пераможца чэмпіяната Еўропы сярод моладзі 2019 года ў Еўле з вынікам 2,29 м. Атрымаў перамогу ў легкаатлетычным матчы Еўропа—ЗША (2019) з паказчыкам 2,35 м, што стала лепшым вынікам сусветнага сезона[5]. Пры гэтым на чэмпіянаце свету 2019 года ў Досе паказаў вынік 2,33 м і заняў чацвёртае месца[3].
На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні 2021 года выйграў золата, усталяваўшы нацыянальны рэкорд з паказчыкам 2,37 м[9].
На XXXII летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа заваяваў бронзавы медаль, паўтарыўшы свой нацыянальны рэкорд[10].
Дасягненні правіць
- чэмпіён Еўропы: 2017 (сярод юніёраў), 2019 (сярод моладзі), 2021 (у памяшканні);
- чэмпіён Беларусі: на адкрытым паветры (2017, 2020, 2021) і ў памяшканні (2018, 2021);
- чэмпіён Еўрапейскіх гульняў: 2019 (індывідуальны);
- срэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2018;
- срэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў: 2019 (у камандзе);
- бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў: 2020.
- Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі прызнаны лепшым лёгкаатлетам Беларусі 2018 і 2019 гадоў у двух катэгорыях[11][12].
Палітычныя погляды правіць
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку пасля падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[13]. Ёсць паслядоўным прыхільнікам палітыкі Аляксандра Лукашэнкі[14]. У відэадыскусіі з Аленай Леўчанка крытыкаваў стварэнне Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі, заявіў што «хоча выступаць пад чырвона-зялёным сцягам», адмоўна выказаўся пра пратэсты і заявіў, што пратэстоўцы правакуюць АМАП. У той жа дыскусіі Максім Недасекаў заявіў: «Я прадстаўляю не народ, а сцяг і гімн. Я прадстаўляю людзей, якія мяне рыхтавалі»[15]. Каментуючы сітуацыю з прымусовым зняццем з Алімпійскіх гульняў у Токіа беларускай бягухі Крысціны Ціманоўскай і спробай вывезці яе ў Мінск у пакаранне за публічную крытыку спартыўных функцыянераў, у інтэрв’ю аўстрыйскай журналістцы заявіў:
Мне не падабаецца гэты чалавек. Яна вядзе сябе напышліва ў адносінах да каманды і кіраўніцтва. Лічу, з ёй паступілі правільна. Яна шмат гаворыць, але трэба і адказваць за свае словы. |
У красавіку 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Недасекава[16].
Асабістае жыццё правіць
У 2021 годзе ажаніўся з лёгкаатлеткай, пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх юніёрскіх чэмпіянатаў Дар’яй Батогавай[17].
Узнагароды і званні правіць
Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2022)[18], Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2019)[19]. Удастоены ганаровага звання Віцебскага аблвыканкама «Чалавек года Віцебшчыны-2018».
Зноскі
- ↑ World Athletics database
- ↑ http://noc.by/ii-evropeyskie-igry/team/ — Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь.
- ↑ а б в г А. А. Лобец. Покоряя высоты — Максим Недосеков (руск.). Белорусская ассоциация студенческого спорта (24 мая 2021). Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ а б Дар’я Лабажэвіч.. Лёгкаатлет Максім Недасекаў: Лічу, што спартсмен павінен быць галодным . «Звязда» № 154 (28518) ад 12 жніўня 2017. Праверана 12 жніўня 2021.(недаступная спасылка)
- ↑ а б Максим Недосеков показал лучший результат сезона в мире, выиграв в прыжках в высоту в матче Европа — США (руск.)(недаступная спасылка). Министерство обороны Республики Беларусь (10 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ а б Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2018. Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ а б Инга Усенко.. Максим Недосеков: «После заключительной попытки меня увезли на скорой» (руск.). Спортtime № 2 (41) 2019. Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ Минск-2019. Максим Недосеков — чемпион II Европейских игр по прыжкам в высоту! (руск.). НОК Беларуси (23 чэрвеня 2019). Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ Максім Недасекаў — чэмпіён Еўропы ў скачках у вышыню ў памяшканні . Белтэлерадыёкампанія (7 сакавіка 2021). Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ Беларус Максім Недасекаў заваяваў алімпійскую бронзу ў скачках у вышыню (недаступная спасылка). БелТА (2 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 11-8-2021.
- ↑ Лучшие легкоатлеты 2018 года определены в Минске . БелТА (8 студзеня 2019). Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ Недосеков и Холодович — лучшие легкоатлеты Беларуси в 2019 году . НОК Беларуси (10 студзеня 2020). Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ Подписи . Открытое обращение спортивной общественности Беларуси. Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ "По-людски общался" — белорусские спортсмены поделились впечатлениями от встречи с Лукашенко (руск.). БелТА (9 жніўня 2020). Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ Прессбол. Летние виды. Максим Недосеков: я представляю не народ, а флаг и гимн. И тех людей, которые меня готовят. Остальные меня не волнуют (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (19 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2021. Праверана 1-8-2021.
- ↑ Зяленскі ўвёў санкцыі супраць міністра спорту Кавальчука, лёгкатлета Недасекава і Раманава з «Белай Русі» . Новы Час (15 красавіка 2023).
- ↑ Бронзовый призер Олимпиады в Токио Максим Недосеков женился (руск.). Комсомольская правда в Беларуси (26 верасня 2021).(недаступная спасылка)
- ↑ Прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 14 студзеня 2022.
- ↑ Студенты БГУФК удостоены Почетной грамоты Министерства спорта и туризма Республики Беларусь (руск.). БГУФК (17 ліпеня 2019). Праверана 12 жніўня 2021.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Максім Юр’евіч Недасекаў
- Біяграфія на сайце «Чалавек года Віцебшчыны» (руск.)