Максім Іванавіч Санец
Максім Санец (нар. 4 красавіка 1997, Тураў) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Паперпрама».
Поўнае імя | Максім Іванавіч Санец | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 красавіка 1997[1] (27 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см[2] | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Паперпрам | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 11 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
З 2013 года стаў выступаць за дубль «Гомеля», дзе хутка здолеў замацавацца. 21 верасня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе гамяльчан у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 80-й хвіліне матча з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» (1:2).
У сезоне 2015 працягваў гуляць за дубль, выходзячы таксама ў асноўнай камандзе на замену ў канцы матча. 25 кастрычніка 2015 года забіў першы гол за «Гомель» у Вышэйшай лізе, паразіўшы браму «Слуцка» (выніковы лік 1:3).
У лютым 2016 года, пасля вылету «Гомеля» з Вышэйшай лігі, было абвешчана аб пераходзе Санца ў клуб «Крумкачы»[3]. У сталічным клубе стаў у асноўным выхадзіць на замену, выступаў за дубль. У кастрычніку 2016 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» на тры гады[4]. У першай палове сезона 2017 выступаў у асноўным за дубль, за галоўную каманду згуляў у чатырох матчах. У ліпені 2017 года кантракт клуба з футбалістам быў разарваны[5], і неўзабаве той стаў іграком сталічнага «Тарпеда»[6]. У складзе «Тарпеда» стаў у асноўным выхадзіць на замену.
У 2018 годзе, пасля таго як «Тарпеда» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, стаў у асноўным гуляць за дубль. У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду гомельскаму «Лакаматыву»[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У пачатку 2019 года, вярнуўшыся з арэнды, стаў рыхтавацца да новага сезона з «Тарпеда», аднак у лютым зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Лакаматыў»[8]. У жніўні 2019 года «Тарпеда» спыніла існаванне, нападнік стаў іграком «Лакаматыва» на трывалай аснове. У красавіку 2020 года па выніках канфлікту з гомельскім клубам быў дыскваліфікаваны на месяц і абвешчаны свабодным агентам[9]. Пасля гэтага прыблізна год прапусціў з-за службы ў арміі.
У красавіку 2021 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка». Дэбютаваў за каманду 29 мая 2021 года ў матчы з гродзенскім «Нёманам» (2:2), адзначыўшыся голам. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе рэчычан. У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у «Іслач»[10], дзе пераважна выхадзіў на замену.
У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[11] і неўзабаве стаў іграком «Слуцка»[12], дзе пераважна выхадзіў на замену. У лістападзе 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са слуцкім клубам[13].
У лютым 2023 года папоўніў склад гомельскага «Паперпрама»[14]. У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з клубам[15].
Міжнародная кар’ера правіць
10 жніўня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы (1:1).
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Гомель | 6 | 0 | |
2014 | Д1 | Гомель | 5 | 0 | |
2015 | Д1 | Гомель | 15 | 1 | |
2016 | Д1 | Крумкачы | 15 | 0 | |
2017 (1) | Д1 | Крумкачы | 4 | 0 | |
2017 (2) | Д2 | Тарпеда | 14 | 2 | |
2018 (1) | Д1 | Тарпеда | 1 | 0 | |
2018 (2) | Д2 | Лакаматыў | 14 | 5 | |
2019 | Д2 | Лакаматыў | 27 | 4 | |
2020 (пач.) | Д2 | Лакаматыў | 1 | 0 | |
2021 (1) | Д1 | Спадарожнік | 5 | 1 | |
2021 (2) | Д1 | Іслач | 8 | 1 | |
2022 | Д1 | Слуцк | 12 | 2 | |
2023 | Д2 | Паперпрам | 11 | 3 |
Крыніцы правіць
- ↑ Maksim Sanets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://vk.com/photo-121879905_457250624
- ↑ "Гомель" объявил о переходе Максима Санца в "Крумкачы" (руск.). football.by (25 лютага 2016). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Максим Санец на три года продлил контракт с "Крумкачами" (руск.). football.by (12 кастрычніка 2016). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ "Крумкачы" расторгли контракты с Санцом и Одеоибо (руск.). football.by (17 ліпеня 2017). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Корсак и Санец перешли в минское «Торпедо» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Торпедо" отдало Санца в аренду (руск.). football.by (24 ліпеня 2018). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Санец продолжит играть за "Локомотив" (руск.). football.by (4 лютага 2019). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Форвард гомельского «Локомотива» Санец дисквалифицирован и стал свободным агентом (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Санец перешел в "Ислочь" (руск.). football.by (17 ліпеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Четыре игрока покинули "Ислочь" (руск.). football.by (14 студзеня 2022). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Максим Санец перешел в "Слуцк" (руск.). football.by (28 студзеня 2022). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ "Слуцк" расторг контракты с Санцом и Заробековым (руск.). football.by (15 лістапада 2022). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Гомза и Санец стали игроками "Бумпрома" (руск.). football.by (22 лютага 2023). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Максим Санец продлил контракт с "Бумпромом" (руск.). football.by (5 лютага 2024). Праверана 15 лютага 2024.