Максі Лопес

аргенцінскі футбаліст

Максімілія́на Гасто́н Ло́пес (ісп.: Maximiliano Gastón López; нар. 3 красавіка 1984, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік.

Футбол
Максі Лопес
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максіміліяна Гастон Лопес
Нарадзіўся 3 красавіка 1984(1984-04-03)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства  Аргенціна
 Італія
Рост 186 см
Вага 81 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1997—2001 Аргенціна Рывер Плэйт
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2005 Аргенціна Рывер Плэйт 56 (13)
2005—2007 Іспанія Барселона 14 (0)
2006—2007   Іспанія Мальёрка 28 (3)
2007—2009 Расія Масква 24 (9)
2009   Бразілія Грэміу 25 (12)
2010—2014 Італія Катанія 78 (23)
2012   Італія Мілан 8 (1)
2012—2013   Італія Сампдорыя 17 (4)
2014   Італія Сампдорыя 11 (1)
2014—2015 Італія К’ева 13 (1)
2015—2017 Італія Тарына 60 (14)
2017—2018 Італія Удзінезэ 28 (2)
2018—2019 Бразілія Васка да Гама 38 (11)
2019—2020 Італія Кратонэ 14 (1)
2020—2021 Італія Самбенедэтэзэ 23 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Аргенціна Аргенціна (да 17) 5 (3)
2001—2004 Аргенціна Аргенціна (да 20) 29 (8)
Узнагароды і медалі
Панамерыканскія гульні
Золата Санта-Дамінга 2003 футбол
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 жніўня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лопес мае падвойнае аргенцінскае і італьянскае грамадзянства[3].

Клубная кар’ера правіць

Кар’еру пачаў у 1997 у структуры «Рывер Плэйт». 19 жніўня 2001, у 17-гадовым узросце, дэбютаваў у дарослым клубе. У яго складзе правёў 60 матчаў, забіў каля 20 галоў, станавіўся чэмпіёнам у 2002, 2003 і 2004 гадах.

У студзені 2005 Максі Лопес перайшоў у іспанскую «Барселону» за 6,2 мільёны еўра. У сваім дэбютным матчы ў Лізе чэмпіёнаў 23 лютага 2005 ён выйшаў на замену ў другім тайме і праз 4 хвіліны зраўняў лік у матчы з «Чэлсі»[4]. Аднак у асноўным складзе клуба Лопес не здолеў замацавацца, у сезоне 2006/07 быў аддадзены ў арэнду ў «Мальёрку», а ўлетку 2007 года быў прададзены ў «Маскву» за 2 мільёны еўра.

У расійскім клубе Максі Лопес згуляў 22 матчы і забіў 9 галоў, перш чым 13 лютага 2009 года быў аддадзены ў арэнду ў бразільскі «Грэміу»[5].

20 студзеня 2010 года Лопес перайшоў у «Катанію», клуб італьянскай Серыі A. У гэтым сезоне форвард забіў 12 галоў у 17 матчах. У сезоне 2010/11 Лопес забіў толькі 8 мячоў, аднак стаў найлепшым форвардам у складзе «Катаніі». 27 студзеня 2012 года ён перайшоў у «Мілан» на ўмовах арэнды[6].

Пасля сканчэння арэнды ў «Мілане» Максі Лопес вярнуўся ў «Катанію» і 11 ліпеня быў аддадзены ў арэнду «Сампдорыі» да канца сезона[7]. Сезон 2013/14 пачаў у «Катаніі», а 28 студзеня 2014 года ізноў быў аддадзены ў арэнду «Сампдорыі».

30 чэрвеня 2014 года нападнік падпісаў гадавы кантракт з клубам «К’ева». У студзені 2015 года перайшоў у «Тарына». 31 жніўня 2017 года стаў іграком «Удзінезэ», пакінуў яго па заканчэнні сезона 2017/18. У ліпені 2018 года далучыўся да бразільскага клуба «Васка да Гама».

У жніўні 2019 вярнуўся ў Італію, стаўшы ігрком клуба «Кратонэ»[8]. У сезоне 2020/21 выступаў у Серыі C за «Самбенедэтэзэ», пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

Максі Лопес абараняў колеры зборных Аргенціны да 15, 17 і 20 гадоў, браў удзел у Паўднёваамерыканскім моладзевым чэмпіянаце 2003 года. Ён мае падвойнае аргенцінска-італьянскае грамадзянства.

Дасягненні правіць

«Рывер Плейт»:

«Барселона»:

Зноскі

  1. Maxi López // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maxi López // FBref.com
  3. Milito To Be Checked in Passport Scandal (англ.). goal.com (15 ліпеня 2009). Праверана 1 лістапада 2009.
  4. Hunter, Graham. Substitute López turns the tide. UEFA (24 лютага 2005).
  5. Maxi Lopéz is officially presented(недаступная спасылка). Grêmio Foot-Ball Porto Alegrense (17 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2011. Праверана 20 студзеня 2010.
  6. Tevez, Maxi want Milan at any cost. Football Italia (26 студзеня 2012).
  7. Sampdoria snap up Lopez on loan(недаступная спасылка); ESPN Soccernet, 11 July 2012.
  8. Макси Лопес перешел в клуб Серии Б «Кротоне». by.tribuna.com.

Спасылкі правіць