Макс Вертхеймер (15 красавіка 1880, Прага — 12 кастрычніка 1943, Нью-Ёрк) — псіхолаг, адзін з заснавальнікаў і галоўны тэарэтык гештальтпсіхалогіі. Прафесар універсітэта ў Франкфурце-на-Майне (з 1929), а пасля эміграцыі — у Нью-Ёрку (з 1933) у школе сацыяльных даследаванняў. У 1921 сумесна з нямецкімі псіхолагамі К. Кофкам і В. Кёлерам заснаваў часопіс «Psychologische Forschungen», дзе публікаваліся працы гештальтпсіхолагаў. У сваёй першай эксперыментальнай працы, прысвечанай вывучэнню ўспрымання руху (1912), Вертхеймер усталяваў, што назіраныя даследчыкам асаблівасці будовы ўспрымання не могуць быць растлумачаны характарам асобных элементаў успрынятай сітуацыі, а патрабуюць уліку сувязі гэтых элементаў, цэласнасці сітуацыі.

Макс Вертхеймер
ням.: Max Wertheimer
Дата нараджэння 15 красавіка 1880(1880-04-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1943(1943-10-12)[1][2][…] (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Michael Wertheimer[d]
Род дзейнасці псіхолаг, выкладчык універсітэта, філосаф
Навуковая сфера псіхалогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Освальд Кюльпэ
Вядомыя вучні Theodora Mead Abel[d]
Вядомы як заснавальнік гештальт-псіхалогіі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. а б Max Wertheimer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Max Wertheimer // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Protagonisti della storia delle scienze della mente Праверана 21 мая 2021.
  4. а б в г Studenti pražských univerzit 1882–1945

Спасылкі правіць