Макс Львовіч Беленькі
Макс Львовіч Беленькі (10 красавіка 1911, Лепель — 25 снежня 1965, Рыга) — фармаколаг, выкладчык. Доктар медыцынскіх навук, член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР. Быў членам праўлення Усесаюзнага фармакалагічнага грамадства, членам рэдкалегіі часопіса «Фармакалогія і таксікалогія»; сурэдактарам рэдакцыі аддзела «Фармакалогія» 2-га выдання БМЭ.
Макс Львовіч Беленькі | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 красавіка 1911 ці 1911[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 снежня 1965 ці 1965[1] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | фармаколаг, перакладчык |
Навуковая сфера | фармакалогія[2] і пераклад[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Q62713489? |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
У 1933 годзе закончыў фармакалагічны факультэт 2-га Ленінградскага медыцынскага інстытута. Пасля вучобы працаваў участковым урачом у Сібіры.
У 1935 годзе вярнуўся ў Ленінград і стаў аспірантам на кафедры фармакалогіі медінстытута. У 1939 годзе выдатна абараніў кандыдацкую дысертацыю.
У гады Вялікай Айчыннай вайны — армейскі таксіколаг.
Пасля вайны зноў вярнуўся на кафедру фармакалогіі 2-га Ленінградскага медыцынскага інстытута, у якасці дацэнта працягваў выкладчыцкую работу.
З 1952 года — загадчык кафедры фармакалогіі Рыжскага медыцынскага інстытута.
Удзельнічаў у міжнародных канферэнцыях у Чэхіі, Швецыі, Японіі.
Навуковая дзейнасць правіць
Аўтар шматлікіх навуковых работ па прымяненні матэматычных метадаў у фармакалогіі.
Разам з прафесарам С. В. Анічкавым выдаў падручнік па фармакалогіі.
Узнагароды правіць
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн «Знак Пашаны»
- За вялікі ўклад у даследчую і выкладчыцкую працу, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, навуковых кадраў прафесару М. Беленькаму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Латвійскай СССР».
Зноскі
Літаратура правіць
- Беленькі Макс Львовіч // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.]; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 1999. — С. 568.
- Януш І. Заслужаны дзеяч навукі / І. Януш // Народнае слова. — 2003. — 15 ліп. — С. 5.