Макс Энтані Уітлак (англ.: Max Antony Whitlock, нар.13 студзеня 1993) — англійскі гімнаст, двухразовы алімпійскі чэмпіён, чэмпіён Еўропы, прызёр чэмпіянатаў свету.

Макс Уітлак
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Поўнае імя Макс Энтані Уітлак
Арыгінальнае імя Max Antony Whitlock
Грамадзянства
Дата нараджэння 13 студзеня 1993(1993-01-13) (31 год)
Месца нараджэння
Ліцэнзія FIG [1]
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1993 годзе ў Хемел Хэмпстыдзе ў графстве Хартфардшыр. У 2010 годзе стаў уладальнікам двух сярэбраных і аднаго бронзавага медалёў Гульняў Садружнасці ў Дэлі. У 2012 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы і двухразовым бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў у Лондане. У 2013 годзе заваяваў залаты, сярэбраны і бронзавы медалі чэмпіянату Еўропы, і сярэбраны медаль чэмпіянату свету. У 2014 годзе стаў уладальнікам трох залатых, сярэбранага і бронзавага медалёў Гульняў Садружнасці ў Глазга, сярэбранага медалю чэмпіянату свету, а таксама залатога і сярэбранага медалёў чэмпіянату Еўропы.

Зноскі

Спасылкі правіць