Малакасосы (тэлесерыял)

(Пасля перасылкі з Малакасосы, тэлесерыял)

«Малакасосы» (англ.: Skins) — брытанскі драматычны тэлесерыял пра жыццё групы падлеткаў 16-18 гадоў з Брысталя. Серыял створаны тэлесцэнарыстамі Браянам Элслі і яго сынам Джэймі Брытанам для Company Pictures.[2] Прэм'ера адбылася на канале E4 25 студзеня 2007 года.[3] Здымкі праходзяць у Брысталі, школьныя сцэны зняты ў Акадэміі Джона Кобата і Каледжы Філтана.[4]

Малакасосы
Skins
Жанр драма
Стваральнік Джэймі Брытан
Браян Элслі
Сцэнарыст
У ролях (1-2 сезоны)
Майк Бейлі
Джозеф Дэмпсі
Мітч Х'юэр
Нікалас Холт
Ханна Мюрэй
Дэў Патэль
Эпрыл Пірсан
Ларыса Уілсан
(3-4 сезоны)
Кая Скадэларыя
Ліза Бэквел
Джэк О'Конел
Люк Паскуаліна
Олі Барбіеры
Лілі Лаўлес
Мэган Прэскат
Кэтрын Прэскат
Кларыса Клэйтан
Мэрвіл Люкіба
Джорджыя Хеншоу
(5 сезон)
Дакота Блю Рычардс
Аляксандр Арнольд
Шон Ціл
Себасцьян Дэ Сауза
Уіл Мерык
Лея Люіс
Фрэя Мейвар
Джэсіка Сула
Краіна Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Мова англійская[1]
Колькасць сезонаў 7
Колькасць серый 44 (5 сезонаў) (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Прадзюсар Крыс Клоф
Мэт Стрывенс
Месца здымак Брысталь
Працягласць серыі 45 хвіл.
Студыя Company Pictures[d]
Трансляцыя
Тэлеканал E4
На экранах 25 студзеня 2007 — цяперашні час
Фармат відэа HDTV 1080i
Фармат гуку Surround Sound
Спасылкі
e4.com/skins
IMDb ID 0840196

Увесь першы сезон стаў даступны на DVD 24 верасня 2007 года.[5] Музыку з серыяла таксама можна набыць на CD.[6] Другі сезон пачаўся 11 лютага 2008 года. Трэці сезон — 22 студзеня 2009 года. Чацвёрты сезон — 28 студзеня 2010 года.

5 жніўня 2010 года канал E4 абвясціў імёны новага акцёрскага складу пятага сезону тэлесерыяла.[7] Імёны персанажаў сталі вядомыя 12 снежня.[8] Прэм'ера пятага сезону адбылася 27 студзеня 2011 года.[9]

Сюжэт правіць

Тэлесерыял распавядае пра жыццё групы падлеткаў 16-18 гадоў з Брысталя, якія наведваюць старэйшую школу. Кожная серыя раскрыняе сваю асобную тэму, якая адносіцца да аднаго з герояў, аднак, ёсць некалькі агульных сюжэтных ліній. Кожныя два сезоны акцёрскі склад цалкам змяняецца. У серыяле раскрыняюцца такія паняцці як дысфункцыянальная сям'я, псіхічныя расстройствы, сексуальная самаідэнтыфікацыя, смерць.

Фільм правіць

У Guardian 21 мая 2009 гады надрукавалі артыкул пра магчымы фільм па Skins. Па заяве Channel4 фільм цяпер на стадыі «папярэдніх перамоў». Channel4 ужо меў поспех у кіно з фільмам «Мільянер з трушчоб», у якім зняўся зорка першых сезонаў Skins Дэў Патэль.

27 мая 2010 года ў блогу Skins з'явілася пацверджанне Архівавана 30 мая 2010. здымак фільма. Здымкі пачнуцца ў верасні 2010 года, выпуск запланаваны на лета 2011 года.

На гэты момант, удзел у фільме пацвердзілі Дэў Патэль, Нікалас Холт і Кая Скадэларыя.

Зноскі

  1. fernsehserien.de Праверана 7 чэрвеня 2020.
  2. Skins 3(недаступная спасылка). Company Pictures (1 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2009. Праверана 7 кастрычніка 2009.
  3. Johns, Ian (2007-06-07). "Spaced out with the Skins generation". The Times. London. Праверана 2009-10-14.
  4. Bristol's real life Skins(недаступная спасылка). Bristol Evening Post (18 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 21 March 2010.
  5. Skins DVD Release, play.com. URL быў даступны 2007-03-17.
  6. Skins CD Release, play.com. URL быў даступны 2007-03-17.
  7. Сустракайце трэцяе пакаленне Skins | Телестрекоза
  8. Skins — The gang — E4.com
  9. "Teenagers: Under their skins". Guardian.co.uk. 2010-12-19. Праверана 2010-12-19.

Спасылкі правіць