Маларыцкі майстар

Маларыцкі майстар — умоўная назва іканапісца, які жыў і працаваў у 1648—1650 гг. у вёсцы Малая Рыта.

Маларыцкі майстар
Род дзейнасці іканапісец
Мастацкі кірунак Заходнепалеская іканапісная школа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іншых звестак пра асобу мастака не вядома. Да нашага часу захавалася толькі шэсць ікон, якія прыпісваюць гэтаму майстру[1]. У творах майстра знайшла адлюстраванне характэрная для барока ўвага да перадачы глыбіні і элементаў ілюзіянізму[2].

У 1648 годзе ім для Маларыцкай Свята-Мікалаеўскай царквы была напісана ікона «Праабражэнне Гасподне» і скончана праца над іконай «Пакроў Маці Божай». У 1650 годзе ім была створана ікона «Успенне Багародзіцы» для Свята-Праабражэнскай царквы в. Олтуш. Да гэтага ж перыяду адносяць і самую ранную з вядомых у Беларусі выяў «Нараджэнне Маці Божай» з Мікалаеўскай могілкавай царквы ў в. Ляхаўцы (Брэсцкая вобласць), якая спалучае традыцыйны варыянт іканаграфіі з фігурай праведнай Ганны, дзеў з дарункамі і сцэнай абмывання нованароджанай Марыі і сцэну «Ласканне Багародзіцы»[1].

Зноскі

  1. а б Православие на малоритчине Архівавана 27 ліпеня 2018.
  2. Высоцкая Н. Ф. Роль белорусской иконописи в развитии христианского исскуства // Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.) / Рэдкал.: В. Скалабан (гал. рэд.) і інш. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. — 364 с. — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 21). — ISBN 985-6638-35-6

Літаратура правіць