Малы дубовы вусач

Вусач малы дубовы, або вусач вішнёвы (Cerambyx scopolii) — від жукоў падсямейства сапраўдных вусачоў (Cerambycinae) сямейства вусачоў (Cerambycidae).

Малы дубовы вусач
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cerambyx scopolii Füssli, 1775

Сінонімы
  • Cerambyx cerdo var. minor Linnaeus, 1758[1]
  • Cerambyx niger gallicus Voet, 1778[1]
  • Cerambyx piceus Geoffroy, 1785[1]
  • Cerambyx cerdo (Linnaeus) Poda, 1761[1]
  • Cerambyx heros (Scopoli) Bergstraesser, 1778[1]
  • Hammaticherus cerdo (Linnaeus) White, 1853[1]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1483156

Апісанне правіць

Імага правіць

Жук даўжынёй ад 17 да 28 мм, з аднакаляровай чорнай афарбоўкай цела.

Галава з глыбокай баразной паміж вусікамі, паміж вачыма з падоўжным баразнаватым кілем, дробна пункціравана на лбе, у радках папярочных зярнятак або ў кароткіх складках ззаду вока. Вочы ўмерана вялікія, прыкметна збліжаныя на цемені. Вусікі значна даўжэйшыя за цела, заходзяць за вяршыню надкрылаў сярэдзінай 8-га членіка, іх трэці членік даўжэй 1-га ці 4-га, ледзь карацей 5-га, як і чацвёрты членік прыкметна, але не занадта моцна ўздуты на вяршыні, шосты членік з прыкметна выцягнутым вяршынным вонкавым вуглом, 7-10-ы членікі з адцягнутым у востры шыпік або вузенькі зубчык вонкавым вяршынным вуглом.

Пярэднеспінка ў даўжыню прыкметна большая, чым на аснове ў шырыню, бакавы грудок моцна завостраны, на дыску ўмерана пукаты, з 6-8 папярочнымі, больш ці менш правільнымі складкамі.

Распаўсюджванне правіць

Вішнёвы вусач распаўсюджаны ў Еўропе, Каўказе, у Закаўказзі, на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы.

Экалогія і месцапражыванні правіць

Лёт жукоў пачынаецца з канца мая (на Каўказе нават раней). Жукі лётаюць на працягу ўсяго дня, але больш шматлікія пасля поўдня. Часта сустракаюцца на дубовым соку, які выцякае, або (у адрозненне ад буйных відаў Cerambyx) на кветках парасонавых і квітнеючых кустах (напр. бузіна, крушына, глог і інш.).

Размнажэнне правіць

Генерацыя двухгадовая. Лічынка дасягае ў даўжыню 18-20 мм, у шырыню 4-5 мм. Падобная на лічынку Вялікага дубовага вусача, адрозніваючыся ад яе значна меншай велічынёй. Развіваецца ў драўніне лісцяных парод: дуб (Quercus), бук (Fagus), сліва (Prunus), арэх (Juglans), граб (Carpinus), каштан (Castanea), вярба (Salix) і іншыя. Акукліванне адбываецца ў ліпені — жніўні. Стадыя кукалкі 24-29 дзён. Жук вылупляецца ў жніўні — верасні, але застаецца ў калысцы да наступнай вясны.

Зменлівасць правіць

Cerambyx scopolii nitidus правіць

  • Cerambyx scopolii nitidusCerambyx scopolii nitidus Pic, 1892Pic, 1892 — турэцкая падвід.

Cerambyx scopolii paludivagus правіць

Cerambyx scopolii scopolii правіць

  • Cerambyx scopolii scopoliiCerambyx scopolii scopolii Füssli, 1775Füssli, 1775 — намінатыўны падвід, распаўсюджаны ў Еўропе.

Варіетет:

  • Cerambyx scopolii var. helveticusCerambyx scopolii var. helveticus StierlinStierlin

Галерэя правіць

Заўвагі правіць

  1. а б в г д е BioLib Profil taxonu — druh tesařík bukový Cerambyx scopolii Füssli, 1775

Спасылкі правіць