Мамадалі Тапівалдыеў
Мамадалі Тапівалдыеў (03.09.1919, сяло Пандыган — 06.05.1969, сяло Західон ) — Герой Савецкага Саюза (15.08.1944), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі на тэрыторыях Магілёўскай і Віцебскай абласцей, камандзір аддзялення разведкі 5-га атрада партызанскай брыгады «Чэкіст», партызанская мянушка «Казбек».
Мамадалі Тапівалдыеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 верасня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 мая 1969 (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Q12818575? |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў сям’і селяніна ў кішлаку Рыштанскага раёна Ферганскай вобласці Узбекістана. Узбек. Член КПСС з 1945. Скончыўшы пачатковую школу, працаваў паштальёнам, трактарыстам. У Чырвонай Арміі з 1939 года — механік-кіроўца ў 130-м артылерыйскім палку.
З першых дзён вайны трапіў у акружэнне і прабіваўся ў складзе невялікай групы. Апынуўшыся на Кругляншчыне, з канца 1941 года знаходзіўся ў складзе невялікага партызанскага атрада, які ў далейшым стаў буйным злучэннем народных мсціўцаў — брыгадай «Чэкіст». Атрад дзейнічаў на акупаванай тэрыторыі Шклоўскага, Бялыніцкага, Круглянскага, Талачынскага, Аршанскага і Лепельскага раёна.
М. Тапівалдыеў, скончыўшы школу падрыўнікоў, узначаліў аддзяленне разведкі 5-га атрада партызанскай брыгады. Брыгада «Чэкіст» вяла баі з ворагам, ратавала мясцовае насельніцтва ад гібелі і вывазу на катаржныя работы ў Германію. Праводзілі аперацыі на чыгунках Мінск — Орша, Орша — Магілёў. 22 чэрвеня 1942 каля вёскі Дыманова Шклоўскага раёна разбілі атрад карнікаў. 25 мая 1943 нанеслі адначасовы ўдар па варожых гарнізонах у населеных пунктахКлімавічы, Таўкачы, Аўчыненкі Шклоўскага раёна. У жніўні 1943 на чыгуначным участку Магілёў — Латва падарвалі 500 рэек.
М. Тапівалдыеў удзельнічаў ва ўсіх баявых аперацыях, мініраваў масты і дарогі, пусціў пад адхон 19 эшалонаў ворага. У рукапашных баях знішчыў 76 гітлераўцаў, узяў у палон аднаго нямецкага генерала. У атрадзе меў партызанскую мянушку Казбек. Пасля чарговай аперацыі любіў кінжалам выразаць імя Казбек на дрэвах і так пакідаць свой след, тым самым трымаў немцаў у страху. За галаву Казбека гітлераўцы абяцалі 50 тысяч рэйхсмарак.
Пасля вайны вярнуўся на радзіму, працаваў старшынёй калгасу ў Рыштанскім раёне. Трагічна загінуў 6 мая 1969 года.
Сям’я правіць
Ажаніўся з дзяўчынай з вёскі Уйрат , Рыштанскага раёна Ферганскай вобласці Усманхаджаевай Данахон.
Дзеці : 1 Мамадаліева Мубаракхон (1946—2010) 2 Тапівалдыеў Ахмадалі (1949—2009) 3 Тапівалдыеў Хаміджон (1956—2009) 4 Тапівалдыева Маўлуда (1959 г. н) 5 Тапівалдыеў Хасан (1962 г. н) 6 Тапівалдыева Матлуба (1962 г. н) 7 Тапівалдыеў Фархад (1963 г. н) 8 Тапівалдыеў Кахрамон (1965 г. н.)
Узнагароды правіць
- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства было прысвоена званне Герой Савецкага Саюза.
- Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», медалямі.
Памяць правіць
- Адна з цэнтральных вуліц горада Рыштан названа імем героя.
- Сярэдняя школа № 27 у Рыштане носіць імя М. Тапівалдыева.
- Адзін з махалінских сходаў Рыштана названы імем героя.
- Вёска Пасерава перайменавана ў Тапвалдыеўку.
- У пгт Круглае Круглянскага раёна імем М. Тапівалдыева названая вуліца.
- У Круглянскім раёне заснаваны прыз імя М. Тапівалдыева для лепшых аператараў збожжатокаў і экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў.
- У Талачынскім раёне ў музеі Варанцэвіцкай сярэдняй школы экспануюцца матэрыялы пра М. Тапівалдыева.
Вобраз у кіно правіць
1974 — фільм «Незабытая песня»[1] (Узбекфільм) — у галоўнай ролі Рустам Абдулаевіч Сагдулаеў . Ва Узбекістане дэманстраваўся пад назвай «Казбек».
У сакавіку 2021 года ў заключны дзень ХІІІ-га Ташкенцкага міжнароднага кінафестывалю «Жамчужына Шаўковага шляху» «Беларусьфільм» і Узбекскае агенцтва кінематаграфіі падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве і пагадненне аб намеры рэалізаваць сумесны праект — поўнаметражны мастацкі фільм з працоўнай назвай «Казбек» (рэжысёр фільма Мухамад Алі Іскандараў ).
Святлана Мікалаеўна Дудзюк, старшыня Беларускага культурнага цэнтра «Світанак» у Ташкенце, знайшла старыя публікацыі пра ўзбекскага героя. Даведалася, ці засталіся сваякі, ездзіла туды, дзе жыў легендарны Казбек, сустракалася з яго дзецьмі і ўнукамі, якія захоўваюць памяць пра знакамітага продку. Гэтай сустрэчай зацікавіліся ўзбекскія журналісты, і тэма пашырылася да кінапраекта.