Мамантава пячора

Мамантава пячора (англ.: Mammoth Cave) або пячорная сістэма Мамантава - Флінт-Рыдж (анг. Mammoth-Flint Ridge Cave System) — карставая пячорная сістэма ў штаце Кентукі (ЗША), самая доўгая пячора ў свеце і асноўная славутасць аднайменнага нацыянальнага парку. Утварылася ў пласце вапняка пад хрыбтом Флінт (Flint Ridge) у заходніх перадгор'ях Апалачаў. Даўжыня даследаванай часткі пячорнай сістэмы - больш за 587 км. У абследаванай частцы налічваецца 225 падземных праходаў, каля 20 вялікіх залаў і больш за 20 глыбокіх шахт.

Мамантава пячора
англ.: Mammoth Cave
Экскурсія па Мамантавай пячоры
Каардынаты: 37°11′ пн. ш. 86°06′ з. д.HGЯO
Размяшчэнне каля горада Браўнсвіл, Кентукі, ЗША
Глыбіня 115[1] м
Даўжыня больш 587 000 м
Год адкрыцця 1797
Тып карставая
Змяшчаючыя пароды вапняк
Асвятленне электрычнае
Сайт nps.gov/maca
Мамантава пячора (ЗША)
Мамантава пячора
Мамантава пячора
Мамантава пячора (Кентукі)
Мамантава пячора
Мамантава пячора
Катэгорыя на Вікісховішчы

Гл.таксама правіць

Зноскі

  1. Mammoth Cave National Park (англ.)(недаступная спасылка). ЮНЕП (25 красавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2009. Праверана 23 лістапада 2009.

Літаратура правіць

  • Мамантава пячора // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 53


Спасылкі правіць