Мандэ — група карэнных народаў Заходняя Афрыка, якія размаўляюць на мовах сям'і мандэ.

Мандынка

Паходжанне правіць

Асноўныя гіпотэзы паходжання мандэ абапіраюцца галоўным чынам на лінгвістычныя даследаванні. На працягу другой паловы XX ст. былі высунуты версіі вылучэння буйной моўнай групы прота-мандэ з поўдню Заходняй Афрыкі, з заходняга ўзбярэжжа Заходняй Афрыкі, з поўначы Субсахары або нават з поўдню Сахары[1]. Болей падрабязнае археалагічнае вывучэнне заходнеафрыканскага рэгіёну прывяло да дамінавання з 1980-х гг. «паўночнай» гіпотэзы. Аднак дакладны перыяд вылучэння застаецца вельмі спрэчным. Мяркуецца, што гэта магло адбыцца паміж другой паловай 4 тысячагоддзя да н. э. і сярэдзінай 2 тысячагоддзя да н. э.[2][3] Параўнальны аналіз падабенстваў у мовах мандэ сведчыць на карысць болей позняга адасаблення, паколькі ў іх прысутнічае агульная лексіка, звязаная са стацыянарнай сельскай гаспадаркай.

Асноўныя этапы развіцця правіць

Некаторыя даследчыкі атаесамляюць старажытных мандэ са стваральнікамі позняй неалітычнай культуры Дар-Тычыт[4][5], якая ў перыяд свайго росквіту (першая палова 1 тысячагоддзя да н. э.) ахоплівала значны па плошчы рэгіён Заходняй Афрыкі ад цэнтральнай Маўрытаніі да сярэдняй плыні ракі Нігер. Яе носьбіты займаліся сельскай гаспадаркай і будавалі буйныя протагарадскія паселішчы.

Спіс народаў мандэ правіць

Зноскі

Спасылкі правіць