Манета (Мінск)
Манета — скульптурная кампазіцыя ў Мінску, на Камуністычнай вуліцы, 49 каля будынка галоўнага офісу Банка Дабрабыт. Аўтар — скульптар Канстанцін Аляксандравіч Касцючэнка[1], архітэктары А. С. Кобрусеў і У. І. Архангельскі.
Гарадская скульптура | |
Манета | |
---|---|
53°54′51″ пн. ш. 27°33′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | |
Скульптар | Канстанцін Аляксандравіч Касцючэнка |
Архітэктар | А. С. Кобрусеў[d] і Уладзімір Ігаравіч Архангельскі |
Дата пабудовы | 2020 год |
Гісторыя
правіцьСкульптура была падаравана гораду банкам у гонар свайго дваццацігоддзя. На адкрыцці помніка 23 верасня 2020 года прысутнічалі між іншых глава Нацбанка Беларусі Павел Калаур, намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Лапко і кіраўнік Банка Дабрабыт Ігар Ліхагруд[1].
Апісанне
правіцьСкульптура змяшчае фрагменты грашовых знакаў, якія былі ў звароце на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў да цяперашняга часу — агулам 10 манет. Гэта арабскі дырхем IX стагоддзя, сярэбраны пенязь Вітаўта пачатку XV стагоддзя, манеты канца XIV стагоддзя, дукаты XVI і XIX стагоддзяў, талеры XVII і XVIII стагоддзяў. Ёсць таксама савецкія 10 капеек і сучасныя 2 рублі. Творчай ідэяй скульптара Канстанціна Касцючэнкі было аб’яднане гісторыі і сучаснасці фінансавай сістэмы Беларусі, а таксама розныя этапы яе развіцця[1].
Скульптура выраблена з бронзы, вышыня — 3 метры, вага каля 2 тон[2].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Манета манет // Наша гісторыя. № 12(29) — 2020.
Спасылкі
правіць- УНИКАЛЬНАЯ СКУЛЬПТУРА «МОНЕТА» ПОЯВИЛАСЬ ВОЗЛЕ ОФИСА БАНКА ДАБРАБЫТ Архівавана 21 кастрычніка 2020. (руск.)
- На минской улице установили монету весом в 2 тонны (руск.)