Маніпур (англ.: Manipur) — штат на паўночным усходзе Індыі. Гранічыць са штатамі Нагаленд на поўначы, Мізарам на поўдні і Асам на захадзе, а таксама з М’янмай на ўсходзе. Займае 23-е месца сярод штатаў па плошчы (22 327 км²) і 22-е па насельніцтву (2,4 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Імпхал.

Маніпур
মনিপুর, Manipur
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1972
Кіраўнік Nongthombam Biren Singh[d]
Насельніцтва
  • 2 855 794 чал. (2011)[1]
Плошча
  • 22 327 км²
Маніпур на карце
Часавы пояс UTC+05:30
Абрэвіятура IN-MN
Код ISO 3166-2 IN-MN
Код аўтам. нумароў MN
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Знаходжанне іншаземцаў на тэрыторыі штата абмежавана. Індыйскія ўлады вядуць барацьбу з Аб'яднаным фронтам нацыянальнага вызвалення, які змагаецца за незалежнасць Маніпура.

Геаграфія правіць

Рэльеф Маніпура — чаргаванне мерадыянальна выцягнутых хрыбтоў вышынёй 2—2,5 тыс. м і шырокіх міжгорных далін на вышыні 800—1000 м. Клімат умерана цёплы.

Гісторыя правіць

Першыя ўпамінанні аб Маніпуры з'яўляюцца ў старажытнаіндыйскім эпасе «Махабхарата», дзе некаторыя героі называюцца «маніпурамі».

Эканоміка правіць

Адсталы сельскагаспадарчы рэгіён (рыс, тытунь, бавоўна, садавіна). Развіта ручное ткацтва (тканіны з нацыянальным арнаментам).

ВУП штата — 1,2 млрд долараў ЗША (2004).

Насельніцтва правіць

Асноўная этнічная група — маніпуры (мейтхеі), гавораць на мове маніпуры (мейтхелон) тыбета-бірманскай групы. Гэтая мова з'яўляецца лінгва-франка ў штаце і прызнана ў 1992 адной з нацыянальных моваў Індыі. Па рэлігіі маніпуры — пераважна індуісты (звыш 60 %), астатнія — хрысціяне і прыхільнікі старажытных анімістычных вераванняў. У горных раёнах жывуць народнасці кукі і нага.

Зноскі

Літаратура правіць

У Сеціве правіць