Маргарэт Кнутсдотэр Крок-Хамар (швед. Margaretha Knutsdotter Krook Hammar, 15 кастрычніка 1925, Стакгольм — 7 мая 2001, Стакгольм) — шведская актрыса. У 1997—2000 гадах напярэдадні Новага года чытала ў Скансене паэму Тэнісана «Ring Out, Wild Bells», выступ якога транслявала ў прамым эфіры Sveriges Television (SVT).

Маргарэт Крок
Імя пры нараджэнні шведск.: Margaretha Knutsdotter Krook
Род дзейнасці акцёрка
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1925(1925-10-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 мая 2001(2001-05-07)[1] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Творчасць правіць

За час акцёрскай кар’еры Крок часта грала ролі моцных жанчын, такіх, як матуля Кураж, Гертруда Стайн або трэцяя жонка Юджына О’Ніла, Карлота Мантэрэй, у п’есе Ларса Норэна «Och ge oss skuggorna», якая была экранізавана для SVT.

Крок выконвала і камедыйныя ролі, як на сцэне, так і ў кіно, у тым ліку сыграла маці ў фільме Ёста Экмана «Morrhår och ärtor» (1986), з’явілася ў некалькіх фільмах Тагэ Даніэльсана, уключаючы «Släpp fångarne loss, det är vår!» (1975), за які атрымала прэмію «Залаты жук» за лепшую жаночую ролю, і «Прыгоды Пікаса» (1978).

Вядомасць атрымалі і запісы Крок на Шведскім радыё ў забаўляльнай перадачы «På minuten». У 1974 годзе Крок атрымала стыпендыю О’Ніла. Для маленькіх дзяцей яна стала вядомая дзякуючы аўдыёзапісам дзіцячых кніг Евы Бексельс з серыі «Morfar prosten», выпушчаным на касетах і кампакт-дысках.

Зноскі