Маркс Аронавіч Крэмень
Маркс Аронавіч Крэмень (15 ліпеня 1932, Чачэрск, Гомельскай вобласці) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі і псіхалогіі. Доктар псіхалагічных навук, прафесар.
Маркс Аронавіч Крэмень | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1932 (91 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог |
Навуковая сфера | педагогіка і псіхалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар псіхалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія правіць
Скончыў Даўгаўпілскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча (1953), Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію імя Жукоўскага (1960), кадравы афіцэр, палкоўнік у адстаўцы. З 1960 па 1985 год працаваў у Армавірскім вышэйшым ваенна-авіяцыйным вучылішчы лётчыкаў на пасадах загадчыка лабараторыі, выкладчыка, старшага выкладчыка, начальніка кафедры. У 1985—1990 гадах загадчык кафедры навуковай арганізацыі кіравання вытворчасцю Рэспубліканскага міжгаліновага інстытута павышэння кваліфікацыі спецыялістаў і кіруючых работнікаў галін народнай гаспадаркі. У 1991—1997 гадах галоўны навуковы супрацоўнік Нацыянальнага інстытута адукацыі. З 1997 года прафесар кафедры псіхалогіі кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З’яўляецца вядучым спецыялістам у галінах авіяцыйнай псіхалогіі, інжынернай псіхалогіі і псіхалогіі працы, псіхалогіі кіравання. Аўтар больш за 200 навуковых публікацый.
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 536. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі правіць
- [1] Архівавана 2 кастрычніка 2016.