| | | | |
 -----|-----|-----
   | | | | |
 --|-----|-----|--
   | | | | |
 -----|-----|-----
   | | | | |
 --|-----|-----|--
   | | | | |

Марлевае перапляценне

Марля (фр.: marli — вэлюм) — вельмі рэдкая, празрыстая і разам з тым лёгкая па вазе тэкстыльная баваўняная тканіна. Празрыстасць і лёгкасць гэтай тканіны дасягаецца тым, што як асноўныя, так і ўтковыя ніткі не прылягаюць ў марле адна да адной шчыльна, як у звычайных тканінах, а аддзяляюцца больш ці менш прыкметнымі прамежкамі. Па спосабе выпрацоўкі марлю можна падпадзяліць на марлю тонкую і марлю звычайную (падкладачную).

Выпускаецца адбеленая, радзей суровая.

Прымяненне правіць

Тонкая марля, абястлушчаная і беленая асаблівым хімічным спосабам або апрацаваная карболавай кіслатой называецца гіграскапічнай або карбанізаванай і паступае для медыцынскіх мэтаў як перавязачны матэрыял (для бінтоў і г . п.).

Марля звычайная, беленая або афарбаваная ў розныя колеры ўжываецца на падшэўку да сукенак, а асабліва апрэтаваная (жорсткая) ідзе як падшэўка на жаночыя капялюшы, адзежныя падолы і іншае (швейны прыклад). Таксама выкарыстоўваецца для падклейкі геаграфічных карт.

Літаратура правіць