Марозавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Маро́завіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Марозавічы.

Марозавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Марозавічы
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 1 604
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Марозавічы шляхам вылучэння з адміністрацыйнага падпарадкавання Буда-Кашалёўскага пассавета населеных пунктаў: Атчаянны, Бадзёры, Беразіна, Берастоўка, Бушаўка, Ветка, Восаў, Вялікая Грыва, Галенкі, Гром, Дземідоўка, Зялёная Дуброва, Зялёны Дуб, Кавалёва, Кантаровічы, Марозавічы, Новая Буда, Новая Уза, Пабядзіцель, Папаратнае, Рэкорд, Славянец, Уборкі, Чарот і Ясакар, а таксама пералічэннем вёсак Беразоўка і Мігай з Недайскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Марозавіцкага сельсавета 25 населеных пунктаў[2]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глазаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Глазаўка, Жытанежжа, Іванаўка, пасёлкі Васільеўка, Дзікава, Новы Свет, Чарняцін і Чырвоны Сцяг)[3].

Скасаваныя населеныя пункты правіць

У склад Марозавіцкага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1969 года — пасёлак Гром, да 1976 года — пасёлкі Восаў і Галенкі, да 2020 года — пасёлак Новая Буда[4].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 1209 чалавек[5], з іх 93,4 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (32 населеныя пункты) — 1604 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об образовании Морозовичского сельского Совета в составе Буда-Кошелевского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 76. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  4. Решение Буда-Кошелёвского районного Совета депутатов 17 сентября 2020 г. № 154 Об упразднении сельского населенного пункта Буда-Кошелевского района
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць