Марскія карасі[1] (Sparidae) — сямейства рыб, якое адрозніваецца своеасаблівай, моцна спецыялізаванай будовай зубоў: пярэднія зубы ў выглядзе разцоў, бакавыя ў выглядзе карэнных, нёба звычайна без зубоў.

Марскія карасі

Calamus bajonado
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sparidae Rafinesque, 1810


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  169180
NCBI  8169
EOL  5203
FW  210659

Знешні выгляд правіць

Сціснутае, падоўжанае, высокае круглявае або даўгаватае цела пакрыта лускай. Рот на канцы морды, вочы ўмеранай велічыні. Адзін спінны плаўнік з пярэдняга аддзела з калючымі прамянямі, з задняга — з мяккімі. Заднепраходны плаўнік з 3 шыпамі; грудныя плаўнікі на грудзях з адным шыпом. Даўжыня ад 10 см да 1,5 м. Афарбоўка яркая, разнастайная. Мноства зубоў.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Напісанне Марскія карасі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.135