Марту (шумер.), Амуру (акад.) — бог, гаспадар захаду, заступнік качэўнікаў-амарэяў у шумера-акадскай міфалогіі.

Марту, Амуру
Маленне Марту
Маленне Марту
Бог захаду
Міфалогія Шумера-акадская
Пол мужчынскі пол
Бацька Ан
Маці Кішар
Жонка Аджар-Кідуг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне правіць

Згодна шумерскай і акадскай традыцыі, Марту лічыўся сынам Ана. Аднак акадскі эпітэт іль-Амарым ("амарэйскі") сведчыць, што яго вобраз быў запазычаны ў заходніх семітаў-амарэяў. У Месапатаміі Марту маляваўся як бог-грамабой, захопнік і дзікун.

Жаніцьба Марту правіць

Марту прыпісваўся шлюб з рознымі багінямі. Вядомае эпічнае апавяданне "Жаніцьба Марту" (прыкладна XVII ст. да н. э.), паводле якога ён сватаўся да Аджар-Кідуг, дачкі Нумугды, бога-заступніка паўночнага месапатамскага горада Інаба.

Пад час свята ў Інабе Марту перамагае ў спаборніцтве па барацьбе. Нумугда жадае адарыць яго каштоўнымі металамі, але той адмаўляецца і просіць ажаніцца на Аджар-Кідуг. Нумугда патрабуе ад Марту адпрацаваць даглядчыкам хатняй жывёлы. Бог захаду пагаджаецца і адорвае старшынь горада золатам. Сяброўка ўгаворвае Аджар-Кідуг не выходзіць замуж за качэўніка, але тая вырашае стаць яго жонкай.

Спасылкі правіць