Марыа Ланца[1] (анг. Mario Lanza; сапраўднае імя Альфрэда Арнольда Какоца (іт. Alfredo Arnoldo Cocozza) або Альфрэд Арнольд Какоца (анг. Alfred Arnold Cocozza); 31 студзеня 1921, Орэндж, Філадэльфія, Пенсільванія, ЗША — 7 кастрычніка 1959, Рым, Італія) — амерыканскі спявак (тэнар) і акцёр. Марыа Ланца паўплываў на такіх спевакоў будучага пакалення як Лучана Павароці і Хасэ Карэрас.

Марыа Ланца
Mario Lanza
Імя пры нараджэнні Альфрэда Арнольд Какоца
Дата нараджэння 31 студзеня 1921(1921-01-31)
Месца нараджэння Філадэльфія, Пенсільванія, ЗША
Дата смерці 7 кастрычніка 1959(1959-10-07) (38 гадоў)
Месца смерці Рым, Італія
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 19441959
Кірунак опера
Узнагароды
IMDb ID 0487292
lanzalegend.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Па паходжанню італьянец. Браў урокі вакальнага майстэрства ў прыватных настаўнікаў, вучыўся ў школе для маладых спевакоў і музыкантаў. У другой палове 1940-х выступаў у складзе папулярнага «Трыо Бельканта» (разам з сапрана і басам-барытонам), якія давалі канцэрты ў ЗША, Канадзе, Мексіцы. Некалькі разоў выступіў на прафесійнай опернай сцэне — у пастаноўцы оперы Дж. Пучыні «Мадам Батэрфляй», аднак зрабіў выбар на карысць кінаакцёра і канцэртуючага выканаўцы. З пачатку 1940-х выступаў з канцэртамі і опернымі арыямі. Здымаўся ў мастацкіх фільмах «Паўночны пацалунак», «Любімчык Новага Арлеана», «Вялікі Каруза», «Серэнада», «У першы раз», «Сем узгоркаў Рыма» і інш. Гукавая дарожка фільма «Вялікі Каруза» пабіла ўсе рэкорды продажу (звыш мільёна копій), стала першым оперным запісам, які атрымаў званне «Залаты дыск». Запісаў некалькі музычных альбомаў з песнямі розных жанраў. Марыа Ланца быў сапраўды ўніверсальным спеваком — спяваў оперныя арыі, эстрадныя песні, рэлігійныя песнапенні. З вялікім поспехам трансліравалася штотыднёвая радыёпраграма «Шоў Марыа Ланца». Валодаў голасам незвычайнай моцы і прыгажосці. Сярод выказванняў крытыкаў і слухачоў пра яго голас — «Дасканалы рамантычны тэнар», «Выключна прыгожы голас», «Бязмерна выразны голас», «Амерыканскі Каруза» і да т.п.

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.9., Мн., 1999, С.125.

Спасылкі правіць