Марыйская нізіна
Марыйская нізіна (руск.: Мари́йская ни́зменность) — нізіна па левабярэжжы Волгі, размешчаная пераважна ў паўднёва-заходняй частцы Рэспублікі Марый Эл, ад яе заходніх межаў да ракі Малая Какшага.
Марыйская нізіна | |
---|---|
руск.: Марийская низменность | |
Каардынаты: 56°30′ пн. ш. 46°35′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Расія, Марый Эл |
Вышыня нізіны вагаецца ад 50 да 100 м. На плоскіх міжрэччах размешчаны грады старажытных дзюнаў. Нізіна дрэнуецца левымі прытокамі Волгі, такімі як Вятлуга, Вялікая Какшага і інш. Шмат дробных азёр і балот. Глебы падзолістыя, пясчаныя, часткова забалочаныя. Нізіна пакрыта хваёвымі лясамі; па поймах рэк — дубовыя лясы, лугі.