Марына Аляксандраўна Лянчэўская

беларускі палітык

Марына Аляксандраўна Лянчэўская (12 сакавіка 1971, Еўдакімавічы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі юрыст.

Марына Аляксандраўна Лянчэўская
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 12 сакавіка 1971(1971-03-12) (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзілася 12 сакавіка 1971 года ў Еўдакімавічы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Cкончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова, Беларускі інстытут правазнаўства.

Працавала памочнікам пракурора Ленінскага раёна г. Магілёва, старшым пракурорам аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці, старшым памочнікам пракурора Магілёўскай вобласці, начальнікам аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці, старшым пракурорам аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, начальнікам сакратарыята старшыні праўлення ААТ «АСБ Беларусбанк».

З’яўляецца членам Прэзідыума грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы[2].

З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Сям’я правіць

Замужам, мае дваіх сыноў.

Зноскі