Марына Мікалаеўна Дзямідка

архітэктар

Марына Мікалаеўна Дзямідка (нар. 28 снежня 1960, в. Краснае, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі архітэктар і педагог. Кандыдат педагагічных навук (2003), дацэнт (2006).

Марына Мікалаеўна Дзямідка
Дата нараджэння 28 снежня 1960(1960-12-28) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці архітэктарка, педагог
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук (2003)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1983 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, у 1999 годзе — завочную аспірантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі па спецыяльнасці «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі». У 19831993 гадах інжынер, архітэктар, старэйшы архітэктар праектнага бюро Галоўнага ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, у 19931998 гадах выкладчык Мінскага тэхналагічнага тэхнікума. З 1998 года ў Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі (РІПА), старэйшы выкладчык (1998—2005), дацэнт (2005), загадчык кафедрай агульнай і прафесійнай педагогікі (2005—2009). У 20092013 гадах у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (БДТУ), працавала выконваючым абавязкі загадчыка кафедры ландшафтнага праектавання і садова-паркавага будаўніцтва (2009-11), дацэнт кафедры (2001-13). З 2013 года начальнік Цэнтра развіцця РІПА.

Узнагароды правіць

Узнагароджана Ганаровымі граматамі РІПА (2004,2006), граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005), граматай БДТУ (2010).

Навуковая дзейнасць правіць

Старшыня бюро Рэспубліканскага метадычнага аб’яднання па прафесійна-педагагічнай адукацыі, член экспертнага савета РІПА, член спецыялізаванага савета па абароне кандыдацкіх дысертацый, член навучальна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь па адукацыі ў вобласці прыродакарыстання і лясной гаспадаркі.

Удзельнік распрацоўкі будаўнічага каталога ЦІТП СССР — 4.2. (1990), Праграмы АНТП «Адукацыя і здароўе» (2007), выканаўца дзяржаўнай тэмы-замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Навукова-метадычнае забеспячэнне развіцця прафесійна-тэхнічнай адукацыі з улікам новай прафесійна-кваліфікацыйнай структуры падрыхтоўных кадраў» (2001), навукова-даследчай працы «Методыка і распрацоўка навучальна-метадычнага комплексу па адной навучальнай спецыяльнасці прафесійна-тэхнічнай адукацыі» (2003), кіраўнік эксперыментальнага праекта «Апрабацыя мадэлі навучальнага плана для ліцэйскай групы з паглыбленай прафесійнай падрыхтоўкай па інтэграваных прафесіях» (2007) па заданні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кіраўнік навукова-даследчай працы «Правядзенне даследаванняў па добраўпарадкаванні жылых тэрыторый у сучасных умовах г. Мінска» (2011), «Удасканаленне навучальнага працэсу ва ўмовах сучаснага адукацыйнага асяроддзя па дысцыпліне „Асновы праектавання малога саду“ на аснове аналізу тэндэнцый развіцця малых садоў у Рэспубліцы Беларусь» (2011—2015).

Сфера навуковых інтарэсаў — падрыхтоўка кампетэнтнага спецыяліста на аснове рэфлексіўных адукацыйных тэхналогій; павышэнне прывабнасці прафесійнай адукацыі для моладзі; фарміраванне гатовасці педагогаў да дыферэнцыяванага навучання навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; прафесійная моўная інкультурацыя спецыялістаў. Аўтар больш як 60 друкаваных прац, у тым ліку 39 навуковых выданняў, 9 навучальных праграм, 8 навучальна-метадычных дапаможнікаў, у тым ліку дапаможніка «Рысунак і перспектыва», 1 навучальнага дапаможніка[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Демидко Марина Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)