Марыскі (араб. аль-барайкос‎‎; разам з маранаміісп.: cristiano nuevo, парт.: cristaos novos), у Іспаніі і Партугаліімусульмане, якія афіцыйна (як правіла, сілком) прынялі хрысціянства.

Марыскі
парт.: mouriscos
ісп.: moriscos
Выява
Выгнанне марыскаў. Габрыэль Пуіг Рода
Краіна
Дыяспара маўры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Выгнанне Марыскаў з Валенсіі

Некаторыя марыскі таемна працягвалі вызнаваць іслам і з прычыны гэтага з'яўляліся аб'ектам пераследаў іспанскай інквізіцыі, як і мараны — яўрэі, якія прынялі хрысціянства ў аналагічнай сітуацыі.

У 1502 годзе была выдадзеная прагматыка Каталіцкіх каралёў, паводле якой усе мусульмане Арагонскага і Кастыльскага каралеўстваў былі абавязаныя прыняць хрысціянскую веру або пакінуць межы Іспаніі. Мячэці ператвараліся ў цэрквы. У XVI ст. быў разбураны пышны мінарэт[крыніца?] XII ст. пры Кардоўскай мячэці, была ўзведзеная пяціярусная званіца.

Марыскі неаднаразова паднімалі паўстанні. Самае буйнае адбылося ў 15681571 гг. і прывяло да знішчэння шматлікіх яшчэ заставаўшыхся ў жывых захавальнікаў старажытных культурных традыцый.

Гл. таксама правіць