Марыяна Аранская-Насау

Вільгельміна Фрыдэрыка Луіза Шарлота Марыяна Нідэрландская, прынцэса Аранская-Насау (ням.: Wilhelmina Frederika Louise Charlotte Marianne von Oranien-Nassau, нідэрл.: Marianne van Oranje-Nassau; 9 мая 1810(1810-05-09)[1][2][…], Берлін29 мая 1883(1883-05-29)[3][4], Райнгартсгаўзен[d], Гесэн) — прынцэса Нідэрландская і Пруская з Аранскай дынастыі. Адрознівалася рэдкай для свайго часу незалежнасцю поглядаў і нетрадыцыйнасцю паводзін.

Марыяна Аранская-Насау
нідэрл.: Marianne van Oranje-Nassau
прынцэса Пруская
Нараджэнне 9 мая 1810(1810-05-09)[1][2][…]
Смерць 29 мая 1883(1883-05-29)[3][4] (73 гады)
Месца пахавання
Род Аранская дынастыя
Бацька Вілем I
Маці Вільгельміна Пруская
Муж Альбрэхт Прускі[d][5]
Дзеці Шарлота Пруская[d], Александрына Пруская[d], Альбрэхт Прускі[d], неназваны сын (памёр у маленстве)[d][6], Лізавета Пруская (смерць у маленстве)[d][6] і Johannes Willem van Reinhartshausen[d]
Дзейнасць арыстакратка, кампазітарка, гаспадыня літаратурнага салону, філантроп, калекцыянер мастацтва, мецэнат
Узнагароды
Ордэн Святой Кацярыны I ступені
Ордэн Святой Кацярыны I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Марыяна Аранская-Насау — дачка караля Нідэрландаў Вілема I і яго жонкі Вільгельміны Прускай, дачкі караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма II. 14 верасня 1830 года Марыяна выйшла замуж за прынца Альбрэхта, малодшага сына караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма III і каралевы Луізы. У гэтым шлюбе нарадзіла чатырох дзяцей:

У 1845 годзе прынцэса кінула сям’ю дзеля палюбоўніка, кучара Яханеса ван Росума (1809—1873). 28 сакавіка 1849 года Марыяна афіцыйна развялася з прынцам Альбрэхтам. Яшчэ да гэтага разводу, у час паездкі на Сіцылію, Марыяна нарадзіла ад Росума сына Ёгана Вільгельма фон Райнгартсгаўзена. Пасля нараджэння Марыянай пазашлюбнага сына каралеўскія дамы як Нідэрландаў, так і Прусіі спынілі з ёй любыя кантакты. Пры наведванні Прусіі ёй дазвалялася заставацца на тэрыторыі гэтай дзяржавы не больш як на 24 гадзіны.

Ад маці Марыяна атрымала ў спадчыну палац Каменц у Сілезіі, які пасля падарыла сыну Альбрэхту ў дзень яго вяселля.

У 1855 годзе Марыяна набыла замак Райнгартсгаўзен каля Эрбаха. Займалася падтрымкай мастацтваў, сабрала вялікую калекцыю карцін (больш за 600 палотнаў), якія часткова дагэтуль захоўваюцца ў замку, падтрымлівала маладых мастакоў. У 1870-я гады прынцэса фінансавала ўзвядзенне вежы памяці Вільгельма I Аранскага ў Дыленбургу (вежа Вільгельма).

Памерла ў сваім замку Райнгартсгаўзен і была пахавана ў Эрбаху ў склепе побач з Росумам і іх сынам Ёганам, які памер у 1861 годзе.

Зноскі

  1. а б https://rkd.nl/explore/artists/443834 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Marianne van Oranje-Nassau // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
  4. а б Lundy D. R. Marianne von Nassau, Princess of the Netherlands // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. а б Lundy D. R. The Peerage

Літаратура правіць

  • Volker Feuerstein. Das Schloss der verbannten Prinzessin. // Fuldaer Zeitung vom 13. September 2008. — S. 26.

Спасылкі правіць