Марыяна Барысаўна Подкіна

Марыяна[1] (Мар’яна)[2] Барысаўна Подкіна (10 лютага 1931, г. Краснадар, Расія — 4 кастрычніка 2003[3]) — расійская і беларуская артыстка балета, педагог. Народная артыстка Расіі (1967).

Марыяна Барысаўна Подкіна
Дата нараджэння 10 лютага 1931(1931-02-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 2003(2003-10-04) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Марат Мусаевіч Газіеў[d]
Адукацыя
Прафесія балерына
Тэатр
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР

Біяграфія правіць

У 1950 годзе скончыла Пермскае харэаграфічнае вучылішча па класу педагога Кацярыны Гейдэнрэйх (дыплом з адзнакай), у 19511989 гадах выкладала ў ім.

У 19501974 гадах — салістка Пермскага тэатра оперы і балета.

З 1994 года — балетмайстар-пастаноўшчык Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі, з 1998 года — рэпетытар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі. У тэатры музычнай камедыі працавала з вядучымі артыстамі над спектаклямі «Шапэніяна» на музыку Ф. Шапэна, «Дон Кіхот» Л. Мінкуса і інш.

Да 1974 года выступала на сцэне. Яе выканальніцкай манеры ўласцівы яркі, вобразны стыль танца, які вызначаўся віртуознай тэхнікай, тэмпераментам. Першая выканаўца партый: Грушанька («Грушанька» Б. Машкова), Маці («Бераг надзеі» А. Пятрова), Марутка («Выбух» М. Крукава і Г. Церпілоўскага). Сярод іншых партый: Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Адылія («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Гаспадыня Меднай гары («Каменная кветка» С. Пракоф’ева) і інш.

Зноскі

  1. Паводле БЭ
  2. Паводле Тэатральнай Энцыклапедыі
  3. Подкіна Марыяна (Мар’яна) Барысаўна на сайце «Беларусь у асобах и падзеях»

Літаратура правіць