Марыя Іванаўна Новік

Марыя Іванаўна Новік (нар. 1 верасня 1957, в. Судзілавічы, Бярозаўскі раён) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1990), дацэнт.

Марыя Іванаўна Новік
Дата нараджэння 1 верасня 1957(1957-09-01) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнаўца
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзілася 1 верасня 1957 г. у вёсцы Судзілавічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла ў 1978 годзе філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «настаўнік беларускай мовы і літаратуры»[1], аспірантуру Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага[2].

У 1990 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыі па тэме «Мова паэзіі, прозы і публіцыстыкі Алаізы Пашкевіч — Цёткі»[1].

Загадчыца кафедры беларускага мовазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, дацэнт[1].

Старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па паэтыцы мастацкіх твораў беларускіх пісьменнікаў[2].

Зноскі

  1. а б в г Pawet: № 33 (821). pawet.net. Праверана 8 сакавіка 2024.
  2. а б Новик Мария Ивановна. www.brl.by. Праверана 8 сакавіка 2024.