Марыя Дамброўская
Марыя Дамбро́ўская (польск.: Maria Dąbrowska; 6 кастрычніка 1889, г. Русаў, Польшча — 19 мая 1965) — польская пісьменніца.
Марыя Дамброўская | |
---|---|
польск.: Maria Dąbrowska | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1889[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 мая 1965[3][1][…] (75 гадоў) ці 1965[4][5][…] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, аўтар дзённіка, перакладчыца, журналістка, пісьменніца, драматург |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
У 1907—1914 гадах вучылася ў Лазанскім і Брусельскім універсітэтах.
Літаратурную дзейнасць пачала ў 1910-я гады.
Першыя зборнікі апавяданняў «Дзеці радзімы» (1918), «Галінка чарэшні» (1922) і «Усмешка дзяцінства» (1923) прысвечаны дзецям з іх своеасаблівым успрыманнем свету.
У зборніку навел «Людзі адтуль» (1926) паказаны жыццё і ўнутраны свет вясковай беднаты ў пачатку XX стагоддзя, у зборніку «Прыкмета жыцця» (1938) — нялёгкае існаванне чалавека ў грамадстве.
Самы вядомы твор Дамброўскай — эпічная тэтралогія «Ночы і дні» (1932—1934), у якой намалявана гісторыя жыцця адной сям’і з 1860-х гадоў да Першай сусветнай вайны.
Аўтар гістарычных драм «Геній-сірата» (1939) і «Станіслаў і Багуміл» (1945), рамана-эпапеі «Прыгоды думаючага чалавека» (незакончаны, выданы ў 1970), «Дзённікаў» (1 — 5, выд. 1988), літаратурна-крытычных артыкулаў (зборнік «Думкі аб падзеях і людзях», 1956).
Зноскі
- ↑ а б в г д е Anguera J. E. Enciclopedia universal ilustrada europeo-americana — Editorial Espasa, 1905. — Vol. Suplemento 1965 - 1966. — P. 282–283. — ISBN 978-84-239-4500-9
- ↑ Maria Dabrowska // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Домбровская Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ https://www.epdlp.com/escritor.php?id=12332
- ↑ https://www.biografiasyvidas.com/biografia/d/dabrowska.htm
- ↑ Домбровская Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).