Марыя Крысціна Роль (шведск.: Maria Röhl; 26 ліпеня 1801, Стакгольм5 ліпеня 1875, Клара, Швецыя) — шведская мастачка.

Марыя Роль
Фатаграфія
Дата нараджэння 26 ліпеня 1801(1801-07-26)[1][2][…]
Месца нараджэння Стакгольм,Швецыя
Дата смерці 30 чэрвеня 1875(1875-06-30)[3] (73 гады)
Месца смерці Клара, Швецыя
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка, рысавальнік
Жанр партрэт[1]
Уплыў на Amanda Helander[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З'яўляецца аўтарам партрэтаў вялікага ліку вядомых у Швецыі людзей першай паловы ХІХ стагоддзя.

Яе карціны экспануюцца ў Нацыянальным музеі ў Стакгольме. Каралеўская бібліятэка Швецыі мае калекцыю з 1800 партрэтаў працы Роль. Марыя была членам Каралеўскай шведскай акадэміі Мастацтваў (1843) і афіцыйным партрэтыстам каралеўскага двара[6].

Біяграфія правіць

Марыя Роль нарадзілася ў Стакгольме ў заможнай сям'і, але збяднела пасля смерці бацькоў у 1822 годзе. У дзяцінстве марыла стаць гувернанткай, аднак, маючы схільнасці да мастацтва, вучылася жывапісу ў прафесара і гравёра Крысціяна Форсала[7]. У мастака Аляксандра Хамбрэ вучылася рабіць хуткія і рэалістычныя партрэтныя замалёўкі алоўкам.

Яе малюнкі сяброў і членаў сям'і Форсал атрымалі вядомасць. Роль хутка стала моднай у свецкім грамадстве і змагла зарабляць сабе на жыццё як мастачка. Заказчыкамі Марыі, якая практычна заўседы малявала алоўкам, былі небагатыя шведы, якія не маглі заплаціць ёй за працы ў алеі. Сярод іх вялікая колькасць вядомых людзей таго часу, арыстакратаў, акцёраў[8].

У 1843 годзе яна была прызначаная прыдворнай мастачкай. У 1843-1846 гадах вучылася ў Парыжы ў студыі Лявона Кагніта ў Французскай акадэміі Мастацтваў[8].

Пасля вяртання на радзіму Марыя заснавала ўласную мастацкую студыю ў Стакгольме. У апошнія гады жыцця мастачкі, распаўсюджванне атрымала фатаграфія, што скараціла заказы на выкананыя ёй партрэты.

Марыя Роль памерла 5 ліпеня 1875 года. Зараз яе карціны і малюнкі захоўваюцца ў Музеі акругі Эрэбру, у Нацыянальным музеі Швецыі, Каралеўскай бібліятэцы Швецыі і ў прыватных калекцыях[9].

Галерэя правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Österberg, Carin et al., Svenska kvinnor: föregångare, nyskapare. Lund: Signum 1990. ISBN 91-87896-03-6