Марыя Тарноўская
Марыя Тарноўская з князёў Святаполк-Чацвярцінскіх (1880, Мілянаў — 1965, Варшава, ПНР) — польская грамадская дзяячка.
Марыя Тарноўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 ліпеня 1880[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | чэрвень 1965[1] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Уладзімір Святаполк-Чацвярцінскі[d] |
Маці | Марыя Ванда з Урускіх[d] |
Муж | Adam Tarnowski[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Армія Краёва |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1942—1945 |
Званне | маёр |
Бітвы/войны | Варшаўскае паўстанне |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Нарадзілася ў Міланаве, у маёнтку бацькі Уладзіміра князя Святаполк-Чацвярцінскага, удзельніка студзеньскага паўстання, і Марыі Ванды з графаў Урускіх. Выйшла замуж за дыпламата Адама графа Тарноўскага.
У час балканскіх войнаў і Першай сусветнай вайны працавала медсястрой. У час польска-савецкай вайны была камендантам аддзела Польскага Чырвонага Крыжа. Пасля вайны працавала ва ўрадзе Польскага Чырвонага Крыжа.
У 1942 годзе арыштаваная. Пасля звальнення ўступіла ў канспірацыю, атрымала чын паручніка Арміі Краёвай, у верасні 1944 года чын маёра. У час Варшаўскага паўстання дзякуючы высокай грамадскай пазіцыі і вопыту была дэлегатам у перамовах аб эвакуацыі грамадскага насельніцтва, а таксама капітуляцыі. У 1945 годзе была арыштавана камуністычнай міліцыяй па абвінавачванні ў калабарацыянізме з немцамі, затрымлівалася адзін месяц у Олькушы.
У студзені 1946 года сям’я Тарноўскіх пакінула Варшаву і Польшчу, каб сустрэцца са сваім сынам у Швейцарыі. У 1946 годзе яны адправілася ў Бразілію. У 1949 годзе яе адзіны сын Анджэй загінуў у аўтамабільнай аварыі ў Бразіліі. У 1958 годзе вярнулася ў Польшчу. Польскі Чырвоны Крыж вылучыў ёй аднапакаёвую кватэру па вул. Пазнаньскай.
Памерла ў чэрвені 1965 года ў Варшаве.
У 2002 годзе апублікавалі яе ўспаміны (Maria Tarnowska, Wspomnienia, KAW, 2002, ISBN 83-88072-49-8).
Бібліяграфія правіць
- Norman Davies, Powstanie '44, Wydawnictwo Znak, Kraków 2004, ISBN 83-240-0459-9, s. 448.
- Władysław Bartoszewski, 1859 dni Warszawy, Wydawnictwo Znak, 2008.
Зноскі
- ↑ а б http://www.wmpp.org.pl/pl/galeria-medalistek/77-medalistki/133.html
- ↑ а б http://id.loc.gov/authorities/no2002091969 Праверана 27 ліпеня 2022.
- ↑ https://www.worldcat.org/identities/containsVIAFID/9519932 Праверана 27 ліпеня 2022.