Маска Агамемнана

«Маска Агамемнана» — залатая пахавальная маска сярэдзіны другога тысячагоддзя да нашай эры, знойдзеная ў 1876 годзе ў Мікенах Генрыхам Шліманам. Сваю назву атрымала ад легендарнага цара Агамемнана, паколькі Шліман быў упэўнены, што знайшоў яго магілу. Аднак па часе стварэння маска з'яўляецца больш старажытнай.

невядома[1]
Маска Агамемнана. 1550—1500 гг. да н.э.
Матэрыял золата[2]
Афіны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя знаходкі правіць

Маска была знойдзена падчас раскопак поруч з Ільвінымі варотамі  (руск.), на заходнім баку мікенскіх умацаванняў. Шліман выявіў групу пахаванняў (магільны круг А), якая складаецца з пяці шахтавых  (руск.) грабніц  (руск.). У іх было знойдзена 19 шкілетаў (8 мужчынскіх, 9 жаночых, 2 дзіцячых). Твары некаторых мужчын былі пакрыты залатымі маскамі. Акрамя іх, у пахаваннях былі знойдзены залатыя дыядэмы, спражкі, завушніцы і залатыя шалі для «ўзважвання душ». Агульная вага залатых скарбаў склала 15 кілаграм.

Шліман быў упэўнены, што знайшоў грабніцу легендарнага цара. Каралю Грэцыі ён пісаў: «З найвялікшай радасцю паведамляю Вашай Вялікасці, што мне атрымалася знайсці пахаванні, у якіх былі пахаваны Агамемнан, Касандра, Эўрымедон  (руск.) і іх сябры, забітыя падчас трапезы Клітэмнестрай і яе палюбоўнікам Эгістам  (руск.)». У грабніцах было знойдзена 5 залатых пахавальных масак, апошнюю з іх па часе выяўлення Шліман звязаў з легендарным царом Мікен.

Апісанне правіць

Маска адлюстроўвае твар пажылога барадатага чалавека з тонкім носам, блізка пасаджанымі вачамі і буйным ротам. Твар адпавядае індаеўрапейскаму тыпу. Кончыкі вусоў падняты ўгару ў форме паўмесяца, каля вушэй бачны бакенбарды  (руск.). Маска мае адтуліны для ніткі, якой яе мацавалі да твару нябожчыка.

Гэта маска - у вышэйшай ступені выразная і велічная выява, які сведчыць не толькі пра любоў мікенцаў да золата, але таксама пра незвычайна высокае прадстаўленне аб чалавеку[3].

Месцазнаходжанне правіць

Усе знойдзеныя ў грабніцах артэфакты, уключаючы маску Агамемнана, знаходзяцца ў экспазіцыі Нацыянальнага археалагічнага музея Афін. У археалагічным музеі Мікен  (грэч.) выстаўлена копія маскі.

Зноскі

  1. Make Lists, Not War — 2013.
  2. http://odysseus.culture.gr/h/4/eh430.jsp?obj_id=4503
  3. Бекетт В.; Пер. с англ. В. Нетесовой. История живописи. — М.: Астрель: АСТ, 2007. — С. 15. — 400 с.: ил. с.

Літаратура правіць

  • Спафари Э., Петропулу К. Коринф. Микены. Археологические памятники и музеи. — Афины, 2006. — С. 38-39.
  • Керам К. Маска Агамемнона // Боги, гробницы и ученые. — СПб, 1994.