Масляк позні (Suillus luteus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства балетавых.

Масляк позні
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Suillus luteus (L.) Gray, 1821


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5384
EOL  133591
MB  120823

Апісанне правіць

Шапка дыяметрам 3—10 см, пукатая або шырокаканічвая з апушчанымі ўніз краямі, цёмна-карычневая, потым больш светлая. Мае добра развітае плевачнае прыватнае пакрывала. Мякаць белая або жаўтаватая, ледзь кіславатая. Трубачкі вузенькія, лімонна- ці залаціста-жоўтыя, потым з аліўкавым адценнем, лёгка аддзяляюцца ад мякаці. Ножка з белым або брудна-фіялетавым кольцам, вышэй якога белая, ніжэй бурая. Споры жаўтавата-бурыя.

Выкарыстанне правіць

 
Ураджай маслякоў, сабраны ва Усходняй Сібіры.

Ядомы грыб. На тэрыторыі Беларусі пладаносіць у жніўнікастрычніку.

Літаратура правіць

Прусакова Б. М. Маслякі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.