Мастацкая галерэя Ванкувера

Мастацкая галерэя Ванкувера (англ.: Vancouver Art Gallery (VAG)) — пятая па велічыні мастацкая галерэя Канады і найбуйнейшая галерэя Заходняй Канады. Размешчана па адрасе: вуліца Хорнбі, 750, Ванкувер, правінцыя Брытанская Калумбія, Канада.

Мастацкая галерэя Ванкувера
англ.: Vancouver Art Gallery
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны 1931
Адкрыты 1931
Месцазнаходжанне Ванкувер, Брытанская Калумбія, Канада
Адрас 750 Hornby Street, Vancouver, BC V6Z 2H7
Дырэктар Daina Augaitis[d]
vanartgallery.bc.ca (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Галерэя заснавана ў 1931 годзе. Першапачаткова галерэя размяшчалася ў невялікім будынку, пабудаваным у стылі арт-дэко па вуліцы Уэст-Джорджыя, 1145, усяго ў некалькіх кварталах ад яе цяперашняга месцазнаходжання. Калекцыя складалася галоўным чынам з прац брытанскіх мастакоў, набытых для галерэі Чарльзам Холмсам. У 1938 годзе галерэю занялі беспрацоўныя, якія пратэставалі супраць палітыкі ўрада, але карціны пры гэтым не пацярпелі. У 1945 годзе галерэя атрымала ў дар буйную калекцыю карцін Эмілі Кар.

Галерэя была абноўлена і пашырана ў 1950-я гады, а ва ў 1960-х стала добра вядомай дзякуючы яе адкрытым і інавацыйным праграмам пад кіраўніцтвам Дарыс Шадбо і Тоні Эмеры. На сваё цяперашняе месца, у былы будынак суда правінцыі, галерэя пераехала ў 1983 годзе пасля яго рэканструкцыі архітэктарам Артурам Эрыксанам у рамках праекта па развіцці плошчы Робсан.

Апроч пастаяннай экспазіцыі на 3850 квадратных метрах выставачных плошчаў рэгулярна праводзяцца выстаўкі карцін са збору галерэі і выстаўкі твораў мастацтва іншых музеяў свету.

Маюцца планы перамяшчэння галерэі ў іншае месца[1]. У 2008 годзе прэм'ер-міністр Брытанскай Калумбіі Гордан Кэмпбел абвясціў, што з бюджэту правінцыі будзе вылучана 50 мільёнаў долараў на будаўніцтва новага будынка галерэі з мэтай павелічэння плошчы экспазіцыі ўдвая. У наш час ідзе працэс выбару архітэктурнай фірмы і месца размяшчэння[2].

Калекцыя музея правіць

У зборы галерэі каля 10 тысяч карцін, скульптур, фатаграфій, гравюр, малюнкаў і твораў сучаснага Канадскага мастацтва. Аснову калекцыі складаюць 157 прац Эмілі Кар, а таксама карціны мастакоў групы сямі, працы Джэфа Уола і Марка Шагала.

У пастаяннай экспазіцыі выстаўлены таксама працы еўрапейскіх мастакоў, у тым ліку Яна Вінантса, Ісаака ван Остадэ, Пітэра Нефса Старэйшага, Якаба Марэля, Яна ван Хейсума, Балтазара ван дэр Аста, Яна ван Гоена, Абрахама Сторка, Вілема ван дэ Велдэ малодшага, Адрыяна ван дэр Кабеля, Саламон ван Ройсдала, Рулант Саверэя, Врыса Янца.

Акрамя пастаяннай экспазіцыі на 3850 квадратных метрах выставачных плошчаў рэгулярна праводзяцца выстаўкі карцін са збору галерэі і выстаўкі твораў мастацтва іншых музеяў свету.

Спасылкі правіць

  1. Vancouver Art Gallery aims to rival world's iconic art centres Архівавана 12 красавіка 2014.
  2. Canadian Encyclopedia. Vancouver Art Gallery Архівавана 31 кастрычніка 2013.