Мастэрс 2003 (снукер)

Мастэрс 2003 (англ.: Masters 2003, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 2003 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 2 па 9 лютага 2003 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 29-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Турнір стаў апошнім, які спансавала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £750,000 (на £50,000 больш, чым у минулым годзе), з якіх £210,000 (на £20,000 больш, чым у минулым годзе) атрымаў пераможца.

Мастэрс 2003
Тэрміны 2 — 9 лютага 2003
Арэна «Уэмблі канферэнц-цэнтр»
Горад Лондан
Краіна Англія
Спонсар Benson and Hedges
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £750,000
Прызавыя пераможцы £210,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Пол Хантэр
Фінал
Пераможца Сцяг Уэльса Марк Уільямс
Фіналіст Сцяг Шатландыі Стывен Хендры
Лік 10:4
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 18
Колькасць матчаў 17
Колькасць соценных серый 25
Найвышэйшая серыя 144 (Стывен Хендры)
←2002Мастэрс2004→

У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.

У паўфінале леташні пераможца Мастэрс Пол Хантэр саступіў будучаму пераможцу валійцу Марку Уільямсу - 3:6 , хоць меў шанец выйграць трэці Мастэрс запар. Найбольшую колькасць соценных серый на турніры зрабіў шасціразовы пераможца шатландзец Стывен Хендры, уключаючы вышэйшую серыю турніру - 144 ачкі, якую ён аформіў у паўфінальным матчы супраць Кена Доэрці. Да гэтага, ён таксама ішоў па графіку максімальнага брэйка ў чвэрцьфінале, але дапусціў памылку на апошнім ружовым шары. У фінальным матчы Марк Уільямс пераканаўча перайграў Хендры - 10:4 і выйграў другі Мастэрс ў сваёй кар'еры (у 1998 годзе ён таксама выйграў у фінале ў Стывена Хендры). Гэтая перамога стала семнаццатым прафесійным тытулам валійскага гульца.

Уайлдкард раўнд правіць

У папярэднім раўндзе згулялі 15-ы і 16-ы нумары рэйтынгу і ўладальнікі ўайлд-кард: Марк Дэвіс, як пераможца кваліфікацыйнага турніру, і Стыў Дэвіс, які атрымаў спецыяльнае запрашэнне ад арганізатараў турніру.

Матч Лік
УК1   Алан МакМанус (15) 6-5   Марк Дэвіс
УК2   Джо Свэйл (16) 3-6   Стыў Дэвіс

Асноўная сетка правіць

  Першы раўнд Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                                     
1    Пол Хантэр 6  
15    Алан МакМанус 4  
  1    Пол Хантэр 6  
 
  8    Стывен Лі 1  
8    Стывен Лі 6
14    Квінтэн Хан 4  
  1    Пол Хантэр 3  
  4    Марк Уільямс 6  
5    Джон Хігінс 6  
   Стыў Дэвіс 2  
  5    Джон Хігінс 3
 
  4    Марк Уільямс 6  
4    Марк Уільямс 6
12    Грэм Дот 3  
  4    Марк Уільямс 10
  7    Стывен Хендры 4
3    Роні О’Саліван 6  
13    Джо Пэры 1  
  3    Роні О’Саліван 5
 
  6    Кен Доэрці 6  
6    Кен Доэрці 6
9    Мэцью Стывенс 5  
  6    Кен Доэрці 3
  7    Стывен Хендры 6  
7    Стывен Хендры 6  
11    Марк Кінг 1  
  7    Стывен Хендры 6
 
  10    Джымі Уайт 4  
2    Пітэр Эбдан 5
10    Джымі Уайт 6