Махамат Хасан Булмае

Махамат Хасан Булмае (фр.: Mahamat Hassan Boulmaye; нар. 20 чэрвеня 1972, Нджамена, Чад[1]) — лідар чадскай узброенай групоўкі «Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі»[2].

Махамат Хасан Булмае
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1972(1972-06-20) (51 год)
Месца нараджэння
Прыналежнасць Аб’яднанне сіл за дэмакратыю і развіццёФронт перамен і згоды ў ЧадзеСавет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі
Бітвы/войны Другая грамадзянская вайна ў Чадзе,
Паўстанне ў Паўночным Чадзе

Біяграфія правіць

З 1991 па 1996 год вучыўся ў ліцэі Фелікса Эбуэ ў Нджамене, дзе атрымаў ступень бакалаўра. Затым паступіў на факультэт моў і сацыяльных навук Універсітэта Бліды ў Алжыры, дзе ў 2001 годзе атрымаў ступень магістра па спецыяльнасці выкладанне французскай мовы як замежнай. Пасля прадоўжыў вучобу ва Універсітэце Франсуа-Рабле ў Туры. У 2005 годзе атрымаў дыплом DEA па сучаснай і параўнальнай літаратуры. Булмае абараніў дысертацыю, але пасля кінуў вучобу, каб удзельнічаць ва ўзброенай барацьбе.

Спачатку ён далучыўся да Аб’яднання сіл за дэмакратыю і развіццё, дзе быў на пасадах генеральнага скарбніка і камісара сувязі[1]. У 2009 годзе часова пакінуў паўстанцкую дзейнасць. У 2016 годзе далучыўся да «Фронту перамен і згоды ў Чадзе». Пазней стварыў уласную групоўку «Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі»[1].

4 кастрычніка 2017 г. Бумае быў арыштаваны ў Агадэсе ў Нігеры[3]. Разам з ім затрымалі яшчэ двух чалавек, у тым ліку яго прэс-сакратара Ахмата Якуба Адама. Абвінавачаныя дзеючай уладай у тэрарызме Булмае і яго паплечнікі былі экстрадаваны ў Чад ў маі 2018 года і ўтрымліваліся ў турме Кара Тора[4].

6 чэрвеня 2019 Махамат Хасан Булмае і Ахмат Якуб Адам Апеляцыйным судом Нджамены прызнаны вінаватымі ва ўдзеле ў паўстанцкім руху і прысуджаны да пажыццёвага зняволення[5].

Зноскі