Махры[1] (араб. مكرمية, mucharramat‎‎ «карункі»), — басонны выраб, род вязанай або плеценай тасьмы, у якой з аднаго боку суцэльным радам у вызначаным парадку звісаюць ніткі, шнуркі  (руск.) і іншыя падвескі.

Махры на рускім галаўным ўборам  (руск.).

Гісторыя правіць

 
Слуцкія паясы з махрамі і без іх на канцах

Уваходзілі ў асартымент прадукцыі шэрагу беларускіх ткацкіх мануфактур (Нясвіж, Гродна, Ружаны).

На Слуцкай мануфактуры махры выраблялі для свабоднага продажу для аздобы завяршэнняў паясоў[1], пры гэтым махры на паясах, выпушчаных з мануфактуры цалкам, не прадстаўляюць сабой арганічнага цэлага з поясам, гэта значыць не з’яўляюцца працягам асновы, як гэта бывае на маскоўскіх паясах. Махры слуцкіх паясоў заўсёды прышываюцца да канцоў. На ўсходніх паясах таксама сустракаюцца прышыўныя махры. Аднак на ўсходніх паясах яны прадстаўляюць не тыповую з’яву, а хутчэй выпадковую. Завяршэнне слуцкага пояса махрамі было ўзята не ад усходняй традыцыі[2]. Яно, відаць, было выклікана мясцовымі густамі: народны беларускі мужчынскі тканы пояс звычайна завяршаецца кутасамі або махрамі[3]. Магчыма, што беларуская традыцыя завяршэння пояса была перанесена на афармленне слуцкага пояса[2].

Выкарыстанне правіць

Выкарыстоўваецца як абшыўка краёў[4] адзення, абрусаў і іншага з кручаных ці іншай формы шаўковых, ваўняных, срэбных або залатых нітак, а таксама як ўпрыгажэнне да фіранак, мэблі, абажураў.

Махрой аздабляюцца розныя тэкстыльныя вырабы з мэтай надання вырабам прывабнага выгляду. Махры для аздаблення хустак  (руск.) і шалікаў атрымліваюць вышморгваннем нітак на краях вырабу. Для гэтага хусткі папярэдне падрубаюць. Махры таксама ўжываюцца для ўпрыгожвання штор, часта пры гэтым выкарыстоўваюцца махры з бісерам.

Махры з’яўляюцца неад’емнай часткай дываноў ручной працы (працяг асновы дывана), а ў дыванах машыннай вытворчасці падшываюцца да дывана ў дэкаратыўных мэтах. Аднымі з асноўных матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца ў аснове дываноў і махры, з’яўляцца бавоўна, воўна і натуральны шоўк.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б Лазука 2015, с. 130.
  2. а б Якуніна 1960, с. 33.
  3. И. А. Сербов. Белорусы-сакуны. Краткий этнографический очерк. Сборник Отделения русского языка и словесности имп. Академии наук, т. 94, Петроград, 1916, стар. 5.
  4. Бахрома // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.

Літаратура правіць