Мацвей Мацвееевіч Гусеў

Мацвей Мацвееевіч Гу́сеў (16 (28) лістапада 1826, Вятка — 10 (22) красавіка 1866, Берлін) — рускі астраном, адзін з пачынальнікаў астрафізічных даследаванняў.

Мацвей Мацвееевіч Гусеў
руск.: Матвей Матвеевич Гусев
Дата нараджэння 16 (28) лістапада 1826 ці 1826[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 (22) красавіка 1866 ці 1866[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці астрафізік, астраном
Навуковая сфера Астраномія
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды

Нарадзіўся ў горадзе Вятка (Расія). У 1847 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. З 1850 года працаваў у Пулкаўскай астранамічнай абсерваторыі. З 1852 года памочнік дырэктара Віленскай астранамічнай абсерваторыі.

Навуковая дзейнасць правіць

М. М. Гусеў адным з першых наладзіў фатаграфаванне паверхні Сонца і Месяца з мэтай даследавання астрафізічных з’яў. Выкарыстаў матэматычныя метады даследавання, заснаваныя на дакладным вымярэнні фотаздымкаў. Займаўся вывучэннем уласнага руху зорак, пытаннямі ўліку рэфракцыі, назіраннямі метэарытных патокаў і інш.

М. М. Гусеў у 1860 годзе заснаваў часопіс «Вестник математических наук» — першае ў Расіі перыядычнае выданне фізіка-матэматычнага кірунку. Пераклаў на рускую мову 3-і том «Космасу» А. Гумбальта.

Памяць правіць

У гонар М. М. Гусева названы кратар на Марсе.

Зноскі

  1. а б http://thesaurus.cerl.org/record/cnp01088936 Праверана 2 жніўня 2018.
  2. Гусев Матвей Матвеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць