Мацвей Сямёнавіч Галенда

Мацве́й Сямё́навіч Гале́нда (18944 лістапада 1936) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Савета Народных Камісараў Беларускай ССР, старшыня Дзяржплана БССР (19331935), прафесар.

Мацвей Сямёнавіч Галенда
Сцяг Першы намеснік Старшыні СНК Беларускай ССР
жнівень 1933 — студзень 1935
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед
Пераемнік Арцемій Любовіч
Нараджэнне 1894(1894)
Смерць 4 лістапада 1936(1936-11-04)
Партыя
Адукацыя
  • Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. М. Горкага[d] (1924)
Навуковае званне
Месца працы

Біяграфія правіць

Член КП(б)Б з верасня 1916 года.

Скончыў Свярдлоўскі ўніверсітэт (1924).

У 19181921 гадах служыў у Чырвонай арміі.

З 1924 па 1929 гады быў намеснікам старшыні і старшынёй сельскагаспадарчай секцыі Дзяржплана СССР.

У 1929 — 1930 гадах дацэнт Ціміразеўскай сельгасакадэміі.

У 1930 — 1933 гадах член калегіі і намеснік наркама земляробства СССР.

У жніўні 1933 — студзені 1935 года — старшыня Дзяржплана БССР і адначасова намеснік Старшыні СНК БССР.

У 1933 — 1934 гадах узначальваў кафедру народнагаспадарчага планавання ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі.

12 студзеня 1935 года быў выключаны з партыі.

Арыштаваны 19 снежня 1935 года, прысуджаны да вышэйшай меры пакарання і расстраляны 4 лістапада 1936 года. 26 красавіка 1991 года быў рэабілітаваны.

Спасылкі правіць