Мацей Радзівіл (фінансіст)

польскі арыстакрат, фінансіст

Мацей Радзівіл (польск.: Maciej Radziwiłł; нар. 1961, Варшава) — філосаф і фінансіст, прадстаўнік княжацкага роду Радзівілаў герба Трубы. На сёння фактычны глава роду Радзівілаў.

Мацей Радзівіл
польск.: Maciej Mikolaj Radziwiłł
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
Нараджэнне 22 лютага 1961(1961-02-22)[1] (63 гады)
Род Радзівілы
Бацька Альберт Геранім Радзівіл[d][2][3]
Маці Ганна Марыя з Чартарыйскіх[d]
Жонка Ганна Марыя з Радзівілаў[d][4][3]
Дзеці 5 дзяцей
Адукацыя
Дзейнасць бізнесмен, прадпрымальнік
Месца працы
Узнагароды
камандор ордэна Адраджэння Польшчы
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы

Паходжанне правіць

Прадстаўнік княжацкага роду Радзівілаў герба «Трубы». Малодшы (другі) сын князя Альберта Гераніма Мікалая Радзівіла (нар. 1931) і князёўны Ганны Марыі Чартарыйскай (нар. 1932). Старэйшы брат — Канстанцін Радзівіл (нар. 1958). Унук князя Канстанціна Мікалая Юзафа Радзівіла (19021944), уладальніка Зэгржэ, і графіні Марыі Жалтоўскай (1906—1999).

З’яўляецца шостым па ліку Мацеем у родзе Радзівілаў, нашчадак у 14-м калене Радзівіла Сіроткі[5], які заклаў Нясвіжскі замак і збудаваў Касцёл Цела Божага ў Нясвіжы.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1961 годзе. Скончыў універсітэты ў Варшаве і ЗША[6].

Выпускнік Варшаўскага ўніверсітэта — скончыў факультэт філасофіі і сацыялогіі ў 1986 годзе. У 1994 годзе скончыў магістратуру факультэта кіравання ў Варшаўскім універсітэце. У тым жа годзе пачаў вучыцца на магістра дзелавога адміністравання ў амерыканскім універсітэце штата Ілінойс.

Актывіст Камітэта абароны рабочых у 19781980 гадах. У 19851987 гадах — друкар у польскім выдавецтве «Незалежнае Кніжнае Выдавецтва» («Niezależna Oficyna Wydawnicza NOWA» і штотыднёвіку «Мазоўша». Слухач семінараў Клуба імя Яна Стшэлецкага, з 13 па 24 сакавіка 1986 года на кароткі час быў арыштаваны, але ў тым жа годзе быў амніставаны і вызвалены.

У перыяд 1980—1981 гадоў Мацей Радзівіл працаваў супрацоўнікам сацыяльных даследаванняў прафсаюза «Салідарнасць» у рэгіёне Мазовія.

У 19861991 гадах — навуковы супрацоўнік факультэта філасофіі і сацыялогіі Варшаўскага ўніверсітэта. У 1991 годзе завяршыў кар'еру ў Варшаўскім універсітэце ў сувязі з пераходам на пасадзе кансультанта на працу ў кампанію «NBS Public Relations».

Бізнес правіць

У 1991 годзе Мацей Радзівіл пачаў займацца бізнесам, калі ён быў прызначаны кансультантам у кампаніі NBS Public Relations. У гэтай кампаніі ён працаваў да 1993 года, калі ён стаў начальнікам аддзела аналізу крэдытных папер акцыянернага таварыства, у якім заставаўся да 1994 года.

З 1994 па 1995 год — віцэ-прэзідэнт банкаўскай кампаніі «Credit Suisse First Boston Polska», у 19961998 гадах — дырэктар па аналізе фінансаў у «Union Bank of Switzerland». У 19982002 гадах — старшыня праўлення ў кампаніі «Cresco Financial Advisors».

У 20022012 гадах Мацей Радзівіл працаваў у «Trakcją Polska», якую ён ператварыў у кампанію «Trakcja Tiltra».

Дабрачыннасць правіць

За шмат гадоў здолеў набыць на аўкцыёнах па ўсім свеце шэраг рэчаў, якія ў розны час належалі Радзівілам. Падараваў музея Нясвіжскага замка гравюры з асабістай калекцыі, а ў кастрычніку 2009 г. перадаў сем лічбавых копій работ (копіі выкананыя на палатне). Упершыню наведаў Мінск у 1989 годзе[7].

Сям’я правіць

7 чэрвеня 1986 года ў Варшаве ажаніўся з князёўнай Ганнай Марыяй з Радзівілаў (нар. 5 лістапада 1962), дачкой Фердынанда Крыштафа Януша Мікалая (19351992) і Ніколь дэ Schoutheete de Tervarent (нар. 1935), унучкай Эдмунда Фердынанда. Іх дзеці:

Жонка — Ганна Радзівіл — прамы нашчадак Мікалая Радзівіла «Чорнага» ў 15-м калене [8]. У 2008 г. у Дубінках (непадалёк ад Вільні), дзе здаўна жылі Радзівілы, у касцёльнай крыпце знайшлі чалавечыя косці. Параўнананне ДНК Ганны як прамого нашчадка з ДНК знойдзеных рэшткаў, пацвердзіла здагадку навукоўцаў пра тое, што яны належаць самому Мікалаю Радзівілу «Чорнаму».

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Lundy D. R. Prince Maciej Radziwill // The Peerage
  2. Lundy D. R. The Peerage
  3. а б Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Глеб Лободенко.Строители нашли подземный ход Радзивиллов // «Комсомольская правда», 31.01.2008
  6. Глеб Лободенко. Князь Мацей Радзивилл: «Мой дядя Альбрехт в 1918 года поддержал Белорусскую Народную Республику»(недаступная спасылка) // «Комсомольская правда», 10.07.2008
  7. Глеб Лабадзенка. Князь Мацей Радзівіл: У Мінску ў мяне няма сумневу, што я ў цэнтры Еўропы // Звязда : Газета. — 26 мая 2009. — № 93 (26451). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  8. Свое 100-летие Эльжбета Радзивилл отпразднует в Несвиже охотой на кабана(недаступная спасылка) // «СТВ», 31.05.2009