Маціяс Гінтэр

нямецкі футбаліст

Маціяс Лукас Гінтэр (ням.: Matthias Ginter; нар. 19 студзеня 1994, Марх, Германія) — нямецкі футбаліст, абаронца клуба «Фрайбург» і нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нямецкай зборнай, пераможца Кубка канфедэрацый 2017.

Футбол
Маціяс Гінтэр
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 19 студзеня 1994(1994-01-19)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Германія
Рост 191 см
Вага 87 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца,
апорны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Германія Фрайбург
Нумар 28
Маладзёжныя клубы
1998—2005 Германія Марх
2005—2012 Германія Фрайбург
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2014 Германія Фрайбург 70 (2)
2014—2017 Германія Барусія (Дортмунд) 67 (3)
2015   Германія Барусія II (Дортмунд) 2 (0)
2017—2022 Германія Барусія (Мёнхенгладбах) 154 (11)
2022— Германія Фрайбург
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Германія Германія (да 18) 6 (0)
2012—2013 Германія Германія (да 19) 5 (1)
2013—2015 Германія Германія (да 21) 14 (1)
2016 Германія Германія (алімп.) 5 (2)
2014— Германія Германія 46 (2)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Срэбра Рыа-дэ-Жанейра 2016 футбол
Чэмпіянаты свету
Золата Бразілія 2014
Кубкі канфедэрацый
Золата Расія 2017
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 ліпеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

21 студзеня 2012 года Гінтэр дэбютаваў у складзе «Фрайбурга» ў матчы супраць «Аўгсбурга», замяніўшы на 70 хвіліне Антона Пуціла, у дэбютнай жа гульне Гінтэр забіў свой першы гол на 88 хвіліне, які апынуўся пераможным для сваёй каманды[2]. Гэты гол зрабіў яго самым маладым іграком у гісторыі клуба з Брайсгау, якія забілі гол у матчах Бундэслігі. Папярэдні рэкорд належаў Дэнісу Аога. 23 студзеня, праз два дня пасля дэбюту, Гінтэр падпісаў з «Фрайбургам» прафесійны кантракт[3]. У сезоне 2012-2013 замацаваўся, як лідар «Фрайбурга», пасля гэтага сезона застаўся ў камандзе нягледзячы на інтарэс да іграка з боку «Баварыі». Правёў фантастычны сезон 2013/14, у якім стаў адным з лепшых абаронцаў Бундэслігі, і заслужыў запрашэнне ў нацыянальную зборную Германіі.

17 ліпеня 2014 года Гінтэр перайшоў у дортмундскую «Барусію», падпісаўшы кантракт да 2019 года[4], па неафіцыйным дадзеным сума трансферу склала каля 10 млн еўра. Дэбютаваў у новым клубе 13 жніўня 2014 года ў матчы Суперкубка Германіі супраць «Баварыі» (2:0). Пазней здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе дортмундцаў.

У ліпені 2017 года было абвешчана аб пераходзе Гінтэра ў мёнхенгладбахскую «Барусію»[5]. У маі 2022 года «Фрайбург» абвясціў аб вяртанні Гінтэра з сезона 2022/23.

Дасягненні правіць

«Фрайбург»:

«Барусія» Дортмунд:

Германія:

Прыватныя:

  • Прыз Фрыца Вальтэра (да 18 гадоў): 2012[6]
  • Прыз Фрыца Вальтэра (да 19 гадоў): 2013

Зноскі

  1. Matthias Ginter // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Freiburg tops fellow struggler Augsburg (англ.). foxsports.com (21 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013. Праверана 19 сакавіка 2015.
  3. Profi-Vertrage fur vier Fussballschuler (ням.)(недаступная спасылка). SC Freiburg (23 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013. Праверана 19 сакавіка 2015.
  4. Borussia Dortmund verpflichtet Matthias Ginter
  5. Гинтер подписал контракт с менхенгладбахской «Боруссией». by.tribuna.com.
  6. SC Freiburg: Ginter ist U18-Nachwuchsspieler des Jahres 2012 (ням.). Badische Zeitung (30 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013. Праверана 19 сакавіка 2015.

Спасылкі правіць