Мая Санду

малдаўскі палітык

Мая Санду (малд.: Maia Sandu, нар. 24 мая 1972, с. Рысіпень, Фалешцкі раён, Малдова) — малдаўскі палітык і дзяржаўны дзеяч, міністр асветы Рэспублікі Малдова (2012—2015), прэм’ер-міністр (2019). Прэзідэнт Малдовы з 2020.

Мая Санду
рум.: Maia Sandu
дэпутат Парламента Малдовы[d]
24 лютага 2019 — 8 чэрвеня 2019
прэм’ер-міністр Малдовы[d]
8 чэрвеня 2019 — 14 лістапада 2019
Папярэднік Павел Філіп
Пераемнік Іан Кіку
6-ы прэзідэнт Малдовы
з 24 снежня 2020
Папярэднік Ігар Дадон
старшыня (Партыя дзеяння і салідарнасці[d])
15 мая 2016 — 10 снежня 2020
Пераемнік Igor Grosu[d]
Нараджэнне 24 мая 1972(1972-05-24)[1] (51 год)
Імя пры нараджэнні Maia Sandu
Веравызнанне Праваслаўная царква Малдовы
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, палітык
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Мая Санду нарадзілася 24 мая 1972 года ў сяле Рысіпень, Фалешцкі раён, Малдаўская ССР, СССР. У 19891994 гадах вучылася ў Эканамічнай акадэміі Малдовы (ASEM). З 1995 па 1998 вывучала міжнародныя адносіны ў Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Малдова. У 2010 годзе скончыла Гарвардскі інстытут дзяржаўнага кіравання ім. Джона Ф. Кенэдзі.

У 20102012 гадах Мая Санду была дарадцам выканаўчага дырэктара Сусветнага банка у Вашынгтоне, акруга Калумбія, ЗША.

Міністр адукацыі правіць

24 ліпеня 2012 года Мая Санду была прызначана міністрам асветы. Быў праведзены шэраг рэформ, у прыватнасці змяніўся рэгламент правядзення нацыянальных экзаменаў. Была ўзмоцнена сістэма кантролю працэсу здачы экзамену, у многіх цэнтрах усталяваны металашукальнікі на ўваходах у цэнтры здачы экзамену на ступень бакалаўра, усе аўдыторыі былі абсталяваны камерамі відэа-назірання. У таксама час, усе экзаменацыйныя працы вучняў, якія былі заўважаны ў спісванні, ануляваліся, а самі яны пазбаўляліся права пераздачы экзаменаў у дадатковую сесію. Падобныя змены выклікалі неадназначную ацэнку ў грамадстве, некаторыя грамадзяне і палітычныя дзеячы лічылі, што гэты кантроль аказвае моцны псіхалагічны ціск на вучняў, якія здаюць экзамены[2].

У канцы 2014 года на ўсеагульнае абмеркаванне быў вынесены праект новага Кодэкса аб адукацыі. Згодна з гэтым праектам, адукацыя можа стаць абавязковай да 18-гадовага веку, а дырэктары школ змогуць заставацца на пасады толькі два тэрміны запар, англійская мова можа стаць абавязковай у навучальных планах, а руская мова будзе вывучацца ў школах факультатыўна (па выбары). Апроч гэтага прапанавалася новая еўрапейская літарная сістэма ацэнак у вышэйшых навучальных установах. Праект Кодэкса пра адукацыю агадвае стварэнне новых структур для атэстацыі і забеспячэнні якасці адукацыі на розных этапах, а менавіта стварэнне Нацыянальнай школьнай інспекцыі і Нацыянальнага агенцтва па забеспячэнні якасці прафесійнай адукацыі, у сістэме вышэйшай адукацыі — Савет стратэгічнага і інстытуцыйнага развіцця, а на роўні сярэдняй адукацыі — Адміністрацыйны савет навучальнай установы[3].

Пасля адстаўкі ўрада Кірыла Габурыча Ліберал-дэмакратычная партыя Малдовы высунула Маю Санду кандыдатам у прэм’ер-міністры. У таксама час яе кандыдатура не знайшла падтрымкі іншых партый, які сфармаваў кіравальны «Альянс за еўрапейскую інтэграцыю 3». 30 ліпеня 2015 года, пасля зацвярджэння новага ўрада на чале з Валерам Стральцом, Мая Санду была змушана пакінула пасаду міністра, бо, паводле пагаднення пра фармаванне кіруючага альянсу, гэта пасада прызначалася Ліберальнай партыі.

Далейшая палітычная кар’ера правіць

22 снежня 2015 года Мая Санду абвясціла пра стварэнне ўласнага палітычнага праекта — Партыі дзеяння і салідарнасці.

На чале ўрада правіць

У сакавіку 2019 года на парламенцкіх выбарах у Малдове Мая Санду абрана дэпутатам ад праеўрапейскага блока ACUM, прычым ніводная з палітычных сіл на гэты раз не здолела атрымаць большасць месцаў. Пад пагрозай роспуску парламента Партыя сацыялістаў і блок ACUM 8 чэрвеня падпісалі часовае кааліцыйнае пагадненне. Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон вылучыў Маю Санду ў прэм’еры, а парламент зацвердзіў яе разам з новым урадам[4]. 12 лістапада ўрад на чале з Маяй Санду адпраўлены ў адстаўку[5].

Прэзідэнт Малдовы правіць

15 лістапада 2020 года атрымала перамогу на прэзідэнцкіх выбарах, Прэзідэнт Малдовы з 24 снежня 2020 года.

Пасля перамогі на выбарах Мая Санду пры падтрымцы праеўрапейскіх сіл дамаглася адстаўкі прэм’ер-міністра Іана Кіку і заблакавала прызначэнне новага кабінета. Гэтым быў справакаваны роспуск заканадаўчага органа[6]. 28 красавіка 2021 года Мая Санду падпісала ўказ аб датэрміновым роспуску парламента.

Выбары прызначылі на 11 ліпеня. На іх прэзідэнцкая партыя атрымала большасць галасоў. Гэта дазволіла ёй самастойна сфармаваць урад, зацверджаны 6 жніўня 2021 года парламентам Малдовы.

Мая Санду ініцыіравала Вялікі еўрапейскі сход, які адбыўся ў цэнтры Кішынёва 21 мая 2023 года ў падтрымку еўраінтэграцыі.

Зноскі

Спасылкі правіць