Маўзалей Аўгуста

Маўзалей Аўгуста (італ.: Mausoleo di Augusto) — маўзалей, пабудаваны Актавіянам Аўгустам на Марсавым полі ў Рыме.

Рэканструкцыя
Уваход у маўзалей
Размяшчэнне маўзалея Аўгуста

Апісанне правіць

У 28 годзе да н.э. Аўгуст пачаў будаваць магільны склеп для сябе і сваіх блізкіх у цэнтры Марсава палі. Будынак з траверціну паўтарала форму этрускіх магільнікаў — тумулусаў: у падножжы размяшчаўся цыліндрычны будынак (дыяметрам 87 м), над ім узвышаліся барабаны меншага дыяметра (агульная вышыня складала 44 м), апошні барабан быў увянчаны статуяй імператара, вакол маўзалея знаходзілася тэраса з калонамі. Тэраса выходзіла на дах большага барабана, на даху раслі вечназялёныя дрэвы.

Унутры захоўваліся ўрны з прахам членаў імператарскай сям'і: тут былі пахаваны сам імператар, яго жонка Лівія, сястра Актавія, пляменнік Марселій, а таксама імператары Тыберый, Клаўдзій і Нерва, іншыя прадстаўнікі роду Юліяў — Клаўдзіяў і вядомыя рымскія асобы.

Перад уваходам у маўзалей знаходзіліся два абеліска (магчыма, сімвалы перамогі Аўгуста над Антоніем і Клеапатрай) і бронзавыя пліты з жыццяпісам Аўгуста. Зараз адзін з іх упрыгожвае плошчу перад Квірыналам (Piazza del Quirinale), а другі стаіць на п'яцца дэль Эсквіліна (Piazza Esquilino), перад базілікай Санта Марыя Маджорэ.

«Архітэктура эпохі Аўгуста, якая адрознівалася класіцыстычным характарам, была адкрыта і для эліністычных уплываў. Не ігнаруе яна, як пацвярджае трактат Вітрувія, і этрускія традыцыі, уключаючы іх у ідэал старажытнага мастацтва. Калі Аўгуст загадае збудаваць сабе маўзалей, то ў ім зліваюцца разам усходняе ўяўленне пра манументальнасць царскага магільнага склепа і канцэпцыя этрускага тумулуса: на велізарным цыліндрычным падмурку ўзвышаецца земляны ўзгорак, абсаджаны кіпарысамі»[1].

Гісторыя правіць

З падзеннем Рымскай імперыі маўзалей прыйшоў у заняпад, а ў VIII стагоддзі н.э. быў разрабаваны. У сярэднявеччы збудаванне было пераўтворана ў крэпасць, якая пазней падверглася разбурэнню. У 1926 годзе былі праведзены археалагічныя раскопкі, а рэшткі збудавання адрэстаўравалі.

Зноскі

  1. Дж. К. Арган. История итальянского искусства. М., 2000. С. 66

Літаратура правіць

  • Sovraintendenza Comunale ai Musei Gallerie Monumenti e Scavi, Gli anni del Governatorato (1926-1944), Collana Quaderni dei monumenti, Roma, Edizioni Kappa, 1995. ISBN 88-7890-181-4:
Anna Cambedda, Maria Grazia Tolomeo Speranza, La sistemazione di piazza Augusto Imperatore, pp. 93-97.
Anna Cambedda, Maria Grazia Tolomeo Speranza, L'apparato decorativo di Piazza Augusto Imperatore, pp. 157-160.
Paola Virgili, I lavori al Mausoleo di Augusto, pp. 99-104.
Anna Lio, L'Arciconfraternita di San Rocco e la sistemazione del piazzale di accesso all'Augusteo, pp. 105-108.


Спасылкі правіць